Аляксандр Мікалаевіч Аўксенцьеў
Аляксандр Мікалаевіч Аўксенцьеў[1] (15 сакавіка 1902 — 20 сакавіка 1970) — вучоны ў галіне геалогіі, кандыдат геолага-мінералагічных навук (1948). Заслужаны геолаг-разведчык БССР (1968).
Аляксандр Мікалаевіч Аўксенцьеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 сакавіка 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 1970 (68 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | геалогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат геолага-мінералагічных навук |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся горадзе Сумы Харкаўскай губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Сумскай воласці Украіны). У 1935 годзе скончыў Маскоўскі геолагаразведачны інстытут. З 1935 года працаваў у Інстытуце геалагічных навук Акадэміі навук БССР на пасадах інжынера-геолага, вучонага сакратара. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1945—1960 гадах дырэктар, у 1961—1969 гадах намеснік дырэктара Інстытута геалагічных навук.
Навуковая дзейнасць
правіцьА. М. Аўксенцьеву належаць навуковы працы па рэгіянальнай і саляной тэктоніцы, гісторыі тэктанічнага развіцця структур, пошуку рудных і нярудных карысных выкапняў, гісторыі геалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі і інш.
Сярод апублікаваных прац:
- Глинистые породы Белоруссии. — Мн., 1959. (у сааўтарстве з А. І. Верзалам і М. І. Зуевым).
Зноскі
Літаратура
правіць- Аўксенцьеў Аляксандр Мікалаевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 169. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
правіць- Авксентьев, Александр Николаевич (кандидат геолого-минералогических наук; 1902—1970) Архівавана 25 студзеня 2021. (руск.) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
- Авксентьев Александр Николаевич (руск.) (Праверана 26 чэрвеня 2023) // Праект «Память народа»