Аляксандр Мікалаевіч Каўтуненка

Аляксандр Мікалаевіч Каўтуненка (8 лютага 1954, Іркуцк, Расія — 20 красавіка 2015) — эканаміст. Доктар эканамічных навук (1994). Старшыня эканамічнага савета Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі (з 1992).

Аляксандр Мікалаевіч Каўтуненка
Дата нараджэння 8 лютага 1954(1954-02-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 2015(2015-04-20) (61 год)
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Кіеўскі інстытут інжынераў грамадзянскай авіяцыі (інжынерна-эканамічны факультэт, 1976), Акадэмія народнай гаспадаркі пры Урадзе Расійскай Федэрацыі (дактарантура, 1994).

Працаваў у Дзяржаўнай планавай камісіі БССР (1979—1986, галоўны спецыяліст), НВА «Спектр» (1986—1988, галоўны эканаміст), Мінскам вытворчам аб’яднанні вылічальнай тэхнікі (1988—1992, намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы), ТАА «Консорциум Наука Экономика Право» (з 1994, генеральны дырэктар), часопіс «Директор» (з 1999, галоўны рэдактар), Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 2013, прафесар кафедры міжнароднага бізнесу).

Навуковыя інтарэсы: праблемы эканомікі і функцыянавання прадпрыемстваў ва ўмовах рынку, удасканалення арганізацыйна-эканамічнага механізма інвацыйнага працэсу на мікра- і макраўзроўнях.

Бібліяграфія правіць

  • Организационно-экономический механизм инновационного процесса в условиях конверсии : автореферат диссертации … доктора экономических наук : 08.00.05 / Ковтуненко Александр Николаевич. — Москва, 1994.
  • Совершенствование оценки напряженности планов использования производственных ресурсов в промышленности керамических стеновых материалов (на примере предприятий Минстройматериалов БССР) : автореферат диcсертации… кандидата экономических наук : 08.00.05 / Ковтуненко Александр Николаевич. — Минск, 1983.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Каўтуненка Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 8. — С. 186.
  • Ковтуненко Александр Николаевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. — Минск, 2013. — С. 106.
  • Памяти А. Н. Ковтуненко // Директор. — 2015. — № 4. — С. [1]. — Сведения доступны также по Интернету: https://director.by/zhurnal/arkhiv-zhurnala/arkhiv-nomerov-2015/149--2015
  • Ученый, педагог, редактор // Директор. — 2015. — № 5. — С. [1]—3.