Аляксандр Мікалаевіч Шубскі
Аляксандр Мікалаевіч Шубскі (нар. 1962[1], Новыя Дворы[2] Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Аляксандр Мікалаевіч Шубскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Нараджэнне |
1962 |
||||||
Адукацыя |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гомельскі кааператыўны інстытут (1987), атрымаў дыплом спецыяліста па бухгалтарскім уліку і аналізе гаспадарчай дзейнасці. Па накіраванні прыехаў у Мёрскі раён, дзе адразу ж быў прызначаны намеснікам старшыні праўлення Райспажыўсаюза па гандлі, у 1988—1997 гадах узначальваў арганізацыю. На працягу пяці гадоў працаваў дырэктарам Райпаліўзбыту, двух гадоў — хлебазавода. Да гэтага часу скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2008 годзе быў прызначаны на пасаду старшыні Расонскага раённага выканаўчага камітэта[3].
З 15 чэрвеня 2017 года працаваў начальнікам фінансавага аддзела Мёрскага райвыканкама[3]. 29 ліпеня 2019 года прызначаны на пасаду старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта[4].
Жанаты, мае дачку.
Узнагароды
правіцьАдзначаны Ганаровай граматай аблвыканкама.
Зноскі
- ↑ Александр Шубский стал председателем Глубокского райисполкома
- ↑ Что известно об Александре Шубском, который может возглавить Глубокский райисполком
- ↑ а б Аляксандр Шубскі прызначаны начальнікам фінаддзела Архівавана 29 ліпеня 2019.
- ↑ Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні Прэзідэнт 29.07.2019 // БелТА