Аляксандр Міхайлавіч Буйко

Аляксандр Міхайлавіч Буйко (1885, в. Астраўляны, Шаркаўшчынскі раён — 30 студзеня 1941) — рэвалюцыянер, савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч[1].

Аляксандр Міхайлавіч Буйко
Старшыня Рэвтрыбунала Прыбайкалля
з студзень 1918
Эмісар Далёкаўсходняй рэспублікі ў Прыбайкаллі
1921
Сакратар Далёкаўсходняга Бюро ЦК РКП(б)
1921
Старшыня Народнага сходу Далёкаўсходняй рэспублікі
з 1922
Нам. наркама гандлю РСФСР
Нам. галоўнага арбітру РСФСР
1933 — 1941
Нараджэнне 1885(1885)
в. Астраўляны, Шаркаўшчынскі раён
Смерць 30 студзеня 1941(1941-01-30)
Месца пахавання
Партыя КПСС
Дзейнасць палітык

Біяграфія правіць

Член КПСС з 1904 года. Удзельнік Рэвалюцыі 1905—1907 г. З 1906 г. член Пецярбургскага камітэта РСДРП, у 1907—1909 гг. член яго выканаўчай камісіі. Удзельнік V Усерасійскай партыйнай канферэнцыі ў 1908 г. У сакавіку 1909 г. арыштаваны і сасланы на вечнае пасяленне ў Сібір[1].

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. намеснік старшыні Верхнеудзінскага Савета. З студзеня 1918 года старшыня Рэвтрыбунала Прыбайкалля[1].

Пасля захопу Забайкалля белагвардзейцамі эмігрыраваў у Манголію, у Кітай. Адзін з кіраўнікоў разгрому войскаў Унгерна[1]. У 1921 годзе эмісар Далёкаўсходняй рэспублікі ў Прыбайкаллі, сакратар Далёкаўсходняга Бюро ЦК РКП (б). З 1922 года старшыня Народнага сходу Далёкаўсходняй рэспублікі, пазней намеснік наркама гандлю РСФСР. У 1933—1942 гг. намеснік галоўнага арбітра РСФСР[1].

Аўтар кнігі «Шлях рабочага» (1934)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Буйко Александр Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 87. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Буйка Аляксандр Міхайлавіч // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 101.
  • Буйко Аляксандр Міхайлавіч // Кузьміч, М. П. Нашы землякі ў далёкім і блізкім замежжы : біяграфічны даведнік / М. П. Кузьміч, М. І. Сцепаненка. — Віцебск, 2007. — С. 26.

Спасылкі правіць