Аляксандр Міхайлавіч Рафаловіч
Аляксандр Міхайлавіч Рафаловіч (20 жніўня 1898, г. Ваўкавыск, Ваўкавыскі павет — 2 чэрвеня 1971, г. Масква, РСФСР) — ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант авіяцыі.
Аляксандр Міхайлавіч Рафаловіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 жніўня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 чэрвеня 1971 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Прыналежнасць | СССР |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і калежскага рэгістратара са старшынствам Ваўкавыскага Казначэйства.
У красавіку 1918 года добраахвотна ўступіў у шэрагі РСЧА. У гады грамадзянскай вайны ваяваў на некалькіх франтах, быў кантужаны.
Пасля вайны працягнуў службу ў РСЧА. У 1921 годзе скончыў тэарэтычную школу Паветранага флоту, у 1923 годзе — Ваенную тэарэтычную школу лётчыкаў. Камандзір звяна, эскадрыллі, атрада. У 1936 годзе скончыў Ваенна-паветраную інжынерную Акадэмію імя Жукоўскага, з 1939 года выкладчык Акадэміі. Член ВКП(б) з 1927 года.
Вялікую Айчынную вайну сустрэў у званні палкоўніка на пасадзе начальніка штаба ВПС 6-й арміі, затым начальнік ВПС 6-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту. 27 сакавіка 1942 года прысвоена званне генерал-маёра авіяцыі. З 1943 года служыў на пасадзе начальніка Паветрана-стралковай службы ВПС РСЧА. 1 ліпені 1944 года прысвоена званне генерал-лейтэнанта авіяцыі. Удзельнік парада Перамогі 1945 года. У 1946—1950 гадах начальнік катэдры Ваенна-паветранай Акадэміі.
Звольнены ў адстаўку ў 1950 годзе.
Памёр 2 чэрвеня 1971 года і пахаваны на Новадзявочых могілках[1].
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, ордэнам Багдана Хмяльніцкага ІІ ступені, медалямі «XX гадоў Працоўна-Сялянскай Чырвонай Арміі», «За абарону Масквы», «За абарону Кіева», «За баявыя заслугі» (1967), «За перамогу над Германіяй», «800 гадоў Москвы» і іншымі.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. — Мінск, 1981. — Т. 5. — С. 514.
- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2001. — Т. 13. — С. 378.
- Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. — Минск, 1982. — Т. 5. — С. 526.
- Военачальники земли Белорусской : энциклопедический справочник / Борис Долготович. — Минск, 2005. — С. 168.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. — Мінск, 2001. — Т. 6, кн. 1. — С. 114.