Аляксандр Пятровіч Калкоў

Аляксандр Пятровіч Калкоў (нар. 1955) — беларускі дарожны будаўнік і гаспадарчы дзеяч. Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (2010)[1].

Аляксандр Пятровіч Калкоў
Род дзейнасці будаўнік, кіраўнік
Дата нараджэння 11 сакавіка 1955(1955-03-11) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Узнагароды і прэміі

Біяграфія правіць

Пачаў сваю працоўную дзейнасць у 1972 годзе. У сістэме дарожна-будаўнічага трэста пачаў працаваць у 1978 годзе майстрам дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 3 г. Віцебска. Працаваў прарабам, старшым прарабам і дырэктарам дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 7 г. Оршы. З 1988 г. працаваў галоўным інжынерам трэста, а з чэрвеня 2005 года Аляксандр Пятровіч працуе генеральным дырэктарам ААТ «ДБТ-1 г. Віцебска»[1].

Аб’екты, пабудаваныя пад кіраўніцтвам А. Калкова правіць

Пад кіраўніцтвам А. Калкова за апошнія гады пабудавана, адрамантавана і рэканструявана больш за 600 км аўтамабільных дарог[1].

У 2008—2012 гг.: уведзены ў эксплуатацыю маставой пераход праз р. Заходняя Дзвіна ў раёне г. Верхнядзвінска, Паўднёва-Заходні абход г. Віцебска; рэканструяваны ўчасткі аўтамабільных дарог Р-21 Віцебск — мяжа РФ (Лёзна) км 9,597 — км 26,2, Р-20 Віцебск — Полацк — мяжа Латвійскай Рэспублікі км 55 — км 60[1].

У 2006—2008 гадах філіялы трэста бралі ўдзел у будаўніцтве маставых пераходаў праз раку Дняпро на падыходзе да аўтамабільнай дарогі Р-76 Орша — Шклоў — Магілёў (в. Александрыя) і праз раку Заходняя Дзвіна на Паўднёва-Заходнім абходзе горада Віцебска. Былі капітальна адрамантаваны аўтамабільныя дарогі: М-1/Е-30 Брэст — Мінск — мяжа Расійскай Федэрацыі км 548,9-560,0, км 568,2-573,3; у г. Оршы па вуліцах Савецкай, Міра, Леніна і інш[1].

У 2009—2012 гг. праводзіліся работы па асфальтаванні вуліц г. Віцебска[1].

Зноскі