Аляксандр Пятровіч Сухараў

Аляксандр Пятровіч Сухараў (19191943) — чырвонаармеец Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Аляксандр Пятровіч Сухараў
Александр Петрович Сухарев
Дата нараджэння 30 верасня 1919(1919-09-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лістапада 1943(1943-11-15) (24 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў інжынерныя войскі
Гады службы 19391943
Званне
Радавы
Радавы
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Медаль «За адвагу»

Біяграфія правіць

Аляксандр Сухараў нарадзіўся 30 верасня 1919 года ў Арэнбурзе. Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў сталяром. У 1939 годзе Сухараў быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З лютага 1943 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да кастрычніка 1943 года чырвонаармеец Аляксандр Сухараў быў сапёрам 12-га асобнага сапёрнага батальёна 106-й стралковай дывізіі 27-га стралковага корпуса 65-й арміі Цэнтральнага фронту. Вызначыўся падчас бітвы за Днняпро. 15 кастрычніка 1943 года Сухараў здзейсніў тры рэйсы праз Дняпро ў раёне пасёлка Лоеў Гомельскай вобласці Беларускай ССР, пераправіўшы ў агульнай складанасці 45 байцоў і камандзіраў на плацдарм на яго заходнім беразе. Падчас чарговага рэйса ён быў паранены. Праз суткі ён вярнуўся ў строй і працягнуў ажыццяўляць пераправу. У наступных баях ён атрымаў цяжкія раненні, ад якіх памёр 15 лістапада 1943 года. Першапачаткова быў пахаваны ў вёсцы Пустая Града Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР, пазней быў перапахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Уборак таго ж раёна[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» чырвонаармеец Аляксандр Сухараў пасмяротна быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза. Таксама быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі, медалём[1][2].

У гонар Сухарава названы вуліцы ў Арэнбурзе і Уборцы[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Россовский В. П. Золотые Звёзды Оренбуржья, 1989.