Аляксандр Сяргеевіч Арцюшкевіч

Аляксандр Сяргеевіч Арцюшкевіч (нар. 31 студзеня 1947, Барань, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны. Доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар.

Аляксандр Сяргеевіч Арцюшкевіч
Дата нараджэння 31 студзеня 1947(1947-01-31) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1996)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1996)
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 1965 годзе скончыў Аршанскую сярэднюю школу № 2, у 1970 годзе — стаматалагічны факультэт Смаленскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута.

Працаваў урачом-стаматолагам Кіраўскай раённай бальніцы Калужскай вобласці, з 1973 па 1975 год — урачом-стаматолагам медыка-санітарнай часткі Аршанскага льнокамбіната, паралельна вучыўся ў клінічнай ардынатуры Мінскага дзяржаўнага медінстытута.

У 1978—1982 гадах вучыўся ў аспірантуры пры кафедры хірургічнай стаматалогіі Беларускага дзяржаўнага інстытута ўдасканалення ўрачоў (БелДІУУ). З 1981 па 1991 год — асістэнт кафедры.

У 1991 годзе абраны на пасаду загадчыка кафедры хірургічнай стаматалогіі БелДІУУ. З 1992 па 1997 год — загадчык кафедры хірургічнай і артапедычнай стаматалогіі. З 1998 года па сённяшні дзень — загадчык кафедры сківічна-тварнай хірургіі БелМАПА.

У 1996 годзе прысвоена званне прафесара.

Навуковая дзейнасць правіць

апублікаваў звыш 150 навуковых прац, у тым ліку даведнікі і практычныя кіраўніцтвы.

Аўтар 11 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы. Ён член Вучонага Савета БелМАПА, старшыня праблемнай камісіі БелМАПА. У 2002 годзе за шматгадовую і добрасумленную працу ўзнагароджаны Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.

Літаратура правіць

  • Александру Сергеевичу Артюшкевичу — 60 лет // Современная стоматология. — 2007. — № 1. — С. 118.
  • Арцюшкевіч Аляксандр Сяргеевіч // Памяць: Орша. Аршанскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад.: Т. Г. Ігнацьева [і інш.]; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2000. — Кн. 2. — С. 418.