Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч

Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч (нар. 24 верасня 1964, р.п. Рэчыца, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII склікання.

Аляксандр Сяргеевіч Бабаловіч
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI і VII склікання
з 11 кастрычніка 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 24 верасня 1964(1964-09-24) (60 гадоў)
Адукацыя

Біяграфія

правіць

Скончыў Ленінградскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчы інстытут, інжынер-механік.

Працаваў старшым дыспетчарам аўтатранспарту Столінскай райсельгастэхнікі; загадчыкам абменным пунктам адкрытага акцыянернага таварыства «Столінскае райагразабеспячэнне»; начальнікам перасоўнай механізаванай калоны адкрытага акцыянернага таварыства «Столінрайаграсэрвіс»; начальнікам філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстаблдарбуд» Столінскага дарожнага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 141.

Выбіраўся дэпутатам Столінскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага, дваццаць сёмага скліканняў.

Асабістае жыццё

правіць

Жанаты, мае трох дачок.

Зноскі

Спасылкі

правіць