Аляксандр Сяргеевіч Карніенка

украінскі палітычны дзеяч, старшыня партыі «Слуга народа»

Аляксáндр Сяргéевіч Карніéнка (укр.: Олександр Сергійович Корнієнко; нар. 12 мая 1984, Кіеў, УССР, СССР) — украінскі палітычны дзеяч. Кіраўнік партыі «Слуга народа» з 3 жніўня 2019 года. Першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны з 19 кастрычніка 2021 года.

Аляксандр Сяргеевіч Карніенка
укр.: Олександр Сергійович Корнієнко
Першы намеснік старшыні Вярхоўнай Рады Украіны
з 19 кастрычніка 2021
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі
Папярэднік Руслан Стэфанчук
Сцяг Старшыня
партыі «Слуга народа»
Сцяг
з 10 лістапада 2019
Папярэднік Дзмітрый Разумкоў
Сцяг Народны дэпутат Украіны
IX склікання
Сцяг
29 жніўня 2019 — 19 кастрычніка 2021
Нараджэнне 12 мая 1984(1984-05-12) (39 гадоў)
Імя пры нараджэнні укр.: Олександр Сергійович Корнієнко
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць
палітык, бізнес-трэнер, кансультант па развіцці, грамадскі дзеяч
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітык
Сайт korniyenko.in.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кіраўнік перадвыбарчага штабу партыі «Слуга народа», № 7 у спісе партыі.

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Кіеве 12 мая 1984 года. У 2001—2007 гадах навучаўся ў Кіеўскім політэхнічным інстытуце, дзе атрымаў кваліфікацыю магістра хімічнай тэхналогіі і інжынерыі. З 2008 па 2010 год праходзіў навучанне ў Вісбадэнскай акадэміі псіхатэрапіі (Германія) і ва ўкраінскім інстытуце пазітыўнай псіхатэрапіі, дзе атрымаў кваліфікацыю базавага кансультанта па пазітыўнай псіхатэрапіі. З 2015 па 2019 год вывучаў псіхалогію ў праекце нефармальнай адукацыі «Экзістэнцыйны коўчынг» (на курсе Юрыя Краўчанкі). Жанаты. Разам з жонкай выхоўваюць дачку.

Дзейнасць правіць

У 2001—2003 гг. — журналіст часопіса «Малако», сайта music.com.ua.

У 2003—2004 гг. — рэдактар Усеўкраінскай маладзёжнай газеты «Маладая гвардыя».

У 2004—2006 гг. — заснавальнік і выдавец незалежнай студэнцкай газеты «Студэнтка».

У 2005—2008 і 2011—2013 гг. быў канцэртным дырэктарам і менеджарам украінскага рок-гурта «Крихітка» (у мінулым «Крихітка Цахес»).

У 2006—2008 гг. — выканаўчы прадзюсар творчага аб’яднання «Апошняя барыкада», у межах якога арганізаваў шэраг художніх акцый і фестываляў, у прыватнасці, Дзень Незалежнасці з Махно.

Сузаснавальнік маладзёжнай арганізацыі «СІМ — Саюз ініцыятыўнай моладзі», якая займалася нефармальнай адукацыяй і крэатыўнай арганізацыяй вольнага часу моладзі (2005—2010 гг.).

З 2008 па 2010 гг. працаваў сацыяльным трэнерам. Правёў больш за 100 асветных мерапрыемстваў для моладзі і студэнтаў.

У 2010—2019 гг. — бізнес-трэнер, кансультант па развіцці. Працаваў з сусветна вядомымі міжнароднымі і ўкраінскімі кампаніямі. Збудаваў паспяховы бізнес у сферы навучання і развіцця каманд. Пачаў новы напрамак у сферы навучання персанала — бізнес-гульні.

З 2015 г. — старшыня наглядовай рады ГА «Біржа маладзёжных праектаў».

У 2016—2018 гг. дапамагаў праекту GoCamp by GoGlobal, займаўся арганізацыяй прыезду ва Украіну 1000+ замежных валанцёраў для ўдзелу ў прышкольных моўных лагерах.

У красавіку 2019 года прыяняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры бізнес-трэнера і выхадзе з бізнесу.

Палітычная дзейнасць правіць

У 2004—2005 гг. — актыўны ўдзельнік студэнцкага пратэстнага руху падчас Аранжавай рэвалюцыі.

З 2006 года — палітычнае кансультаванне на выбарчых кампаніях. Працаваў з рознымі сіламі і кандыдатамі. Пасля падзей рэвалюцыі годнасці — толькі з новымі сіламі і кандыдатамі. У 2015 годзе працаваў у штабе кандыдата на пасаду гарадскога галавы Мікалаева ад партыі «Самадапамога» Аляксандра Сянкевіча.

З лістапада 2018 года — у камандзе Уладзіміра Зяленскага. Каардынаваў валанцёрскі праект «ЗеКаманда», які набраў рэкордную колькасць наглядальнікаў-валанцёраў. Таксама арганізоўваў працу па напаўненні выбарчых камісій — праект «Дзень выбараў».

2 красавіка 2019 года прыняў рашэнне пайсці ў палітыку разам з Уладзімірам Зяленским і «ЗеКамандай».

З мая 2019 года — кіраўнік перадвыбарчага штабу партыі «Слуга народа», кандыдат у народныя дэпутаты Украіны ад партыі «Слуга народа».

З 3 жніўня 2019 года — старшыня партыі «Слуга народа» з-за таго, што Дзмітрый Разумкоў з 29 жніўня стаў старшынёй Вярхоўнай Рады, а Давід Арахамія стаў кіраўніком фракцыі.

На мясцовых выбарах 2020 года ўзначальваў тэхналагічны штаб партыі «Слуга народа»[1], займаўся пошукам і каардынацыяй паліттэхнолагаў.

7 снежня 2020 года ўключаны ў спіс украінскіх фізічных асоб, супраць якіх расійскім урадам уведзеныя санкцыі[2].

Зноскі

  1. "Четыре штаба «Слуги народа»: как организована подготовка к местным выборам у Зеленского". Украинская Правда [руская]. 2020-05-12.
  2. "О внесении изменений в постановление Правительства Российской Федерации от 1 ноября 2018 г. No 1300". government.ru [руская]. 2020-12-07. Праверана 2020-12-16.

Спасылкі правіць