Аляксандр Фёдаравіч Усачоў
Аляксандр Фёдаравіч Усачоў (1907—1949) — ваенны музыкант, маёр Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, заснавальнік і першы кіраўнік Ансамбля Чырвонаармейскай песні і танца Беларускай ваеннай акругі (цяпер — Акадэмічны ансамбль песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь), заслужаны артыст Беларускай ССР (1942)
Аляксандр Фёдаравіч Усачоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада 1907 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 лістапада 1949 (41 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Званне | маёр |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Біяграфія
правіцьАляксандр Усачоў нарадзіўся ў 1907 у пасёлку Раменскага шклянога завода (цяпер — Маскоўская вобласць). У 1938 ён быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію[1].
З 9 студзеня 1939 года і да самай сваёй смерці Усачоў нязменна ўзначальваў Ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі, які размяшчаўся спачатку ў Смаленску, затым у Мінску. Унёс вялікі ўклад у фарміраванне Ансамбля. На чале яго удзельнічаў у польскім паходзе, выступаў у Заходняй Беларусі.
У гады Вялікай Айчыннай вайны Усачоў кіраваў Ансамблем песні і танца Заходняга фронту. Ён асабіста ствараў канцэртныя праграмы для выступу перад часткамі, у агульнай складанасці правёўшы больш за тысячу канцэртаў, асабіста быў аўтарам шэрагу песень. У жніўні 1943 года падчас выступу ў частках 49-й арміі Усачоў быў кантужаны, але застаўся ў страі. Разам з надыходзячымі савецкімі часткамі Ансамбль пад яго кіраваннем прайшоў праз Беларускую і Літоўскую ССР, канец вайны сустрэўшы ва Усходняй Прусіі[1].
Раптоўна памёр 22 лістапада 1949 года, пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.
Узнагароды
правіцьБыў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга (1940), Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[1].
Зноскі
- ↑ а б в Матэрыялы АБД «Подзвіг народу».
Літаратура
правіць- Академический ансамбль песни и танца Вооруженных сил Республики Беларусь : книга памяти / Александр Яровой. — Минск : Издатель А. Н. Вараксин, 2016. — С. 34, 42, 53-54.
- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2003. — Т. 16. — С. 260.
- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 330.
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1987. — Т. 5. — С. 368.