Аляксандр Эдуардавіч Леўданскі
Аляксандр Эдуардавіч Леўданскі (нар. 1 чэрвеня 1966, Смалявічы, Мінская вобласць) — беларускі спецыяліст у галіне працэсаў і машын хімічных тэхналогій, механікі матэрыялаў. Доктар тэхнічных навук (2005), дацэнт (2005). Сын прафесара Эдуарда Леўданскага.
Аляксандр Эдуардавіч Леўданскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 чэрвеня 1966 (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Эдуард Ігнацевіч Леўданскі |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук (2005) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Машыны і апараты хімічных і сілікатных вытворчасцей», 1990; аспірантура, спецыяльнасць «Машыны і агрэгаты нафтахімічных вытворчасцей», 1993).
Працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (факультэт хімічнай тэхналогіі і тэхнікі, у 1993—2000 — кафедра машын і апаратаў хімічных і сілікатных вытворчасцей, малодшы навуковы супрацоўнік, асістэнт; у 2000—2004 — кафедра супраціўлення матэрыялаў, старшы выкладчык; у 2004—2010 — кафедра механікі матэрыялаў і канструкцый, з 2005 — загадчык кафедры; з 2011 — кафедра працэсаў і апаратаў хімічных вытворчасцей, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: энергазберажэнне; драбненне матэрыялаў; высокаэфектыўныя праточныя працэсы і апараты.
Узнагароды
правіцьГрамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2006) і інш.
Бібліяграфія
правіць- Научно-практические основы применения проточных течений для интенсификации процессов классификации и измельчения : диссертация … доктора технических наук : 05.17.08 : защищена 24.11.2004 : утверждена 06.07.2005 / Левданский Александр Эдуардович. — Минск, 2004.
- Высокоэффективные проточные процессы и аппараты / А. Э. Левданский, Э. И. Левданский. — Минск, 2001.
- Исследование ударно-центробежного измельчения материалов / А. Э. Левданский // Инженерно-физический журнал. — 2004. — Т. 77, № 5. — С. 46—51.
Зноскі
Літаратура
правіць- Левданский Александр Эдуардович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 4. — С. 421.