Аляксандр Юзэфовіч-Глябіцкі
кашталян менскі
Аляксандр Юзэфовіч-Глябіцкі (? — 1742) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, аршанскі староста (з 1723), кашталян менскі з 2 чэрвеня 1740 года.
Аляксандр Юзэфовіч-Глябіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Даніэль Выгоўскі | ||||||
Пераемнік | Міхал Юдзіцкі | ||||||
Смерць | 1742 | ||||||
Род | Юзэфовічы-Глябіцкія | ||||||
Бацька | Юрый Юзэфовіч-Глябіцкі | ||||||
Маці | Кацярына Сцыпіён | ||||||
Жонка | Дамініка Масальская | ||||||
Дзеці | Ян |
З роду Юзэфовічаў-Глябіцкіх герба «Ляліва», сын Юрыя, віцебскага падстолія і полацкага войскага, уладальніка маёнткаў Бікаленічы (Bikolenicze) i Шчучын. Ажаніўся з Дамінікай Масальскай, дачкой гарадзенскага старосты Яна Масальскага. Меў сына Яна, які быў аршанскім старостам у 1746 годзе і паслом на сойм у 1764 годзе.
Зноскі
Літаратура
правіць- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.