Аляксандр Якаўлевіч Быхоўскі

Аляксандр Якаўлевіч Быхоўскі (1888, Магілёў — 1978, Масква) — жывапісец, графік, мастак тэатра і кіно, педагог.

Аляксандр Якаўлевіч Быхоўскі
Дата нараджэння 25 мая 1888(1888-05-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 чэрвеня 1978(1978-06-19) (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Марыям Аляксандраўна Быхоўская[d]
Род дзейнасці мастак
Уплыў на Hieorhij Niski[d]

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Магілёве. З 1901 года вучыўся жывапісу ў іканапісца Гарбунова. У 1910—1912 гадах вучыўся ў Школе Таварыства заахвочвання мастацтваў у Пецярбургу пад кіраўніцтвам Мікалая Рэрыха. З 1913 года ўдзельнічаў у выстаўках.

У 1919 годзе быў загадчыкам плакатнай майстэрні ў Гомелі, выкладаў у ізастудыі імя М. А. Урубеля. З 1922 года ў Маскве. Удзельнічаў у выстаўках ОБІС, «Таварыства мастакоў маскоўскай школы», «Сусветная графіка» (Лейпцыг, 1927). У 1920-х гадах стварыў цыкл «Палітычны плакат». У 1929—1931 гадах выкладаў на тэатральным аддзяленні курсаў прыкладнога мастацтва імя Н. К. Крупскай.

У 1942—1945 гадах афармляў спектаклі ў Омскім лялечным тэатры. З канца 1940-х гадоў працаваў як скульптар. У 1951 годзе ўступіў у МАССМ. Памёр у Маскве 19 ліпеня 1978 года[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Выготский Л. С. А. Быховский. Графика. — Казань: Современная Россия, 1926. — 22, [2] с.: фронт., ил.
  • Азизян И. А. Александр Быховский: ступени творчества-бытия. — М.: Галарт, Дом еврейской книги, 2007. — 288 с.:илл. — ISBN 978-5-269-01055-7
  • Ментюкова (Иванова) O. K. Философия творчества художника и поэта А. Я. Быховского (1888—1978) Архівавана 3 студзеня 2017. // Актуальные проблемы теории и истории искусства: сб. науч. статей. Вып. 5. / Под ред. С. В. Мальцевой, Е. Ю. Станюкович-Денисовой, А. В. Захаровой. — СПб.: НП-Принт, 2015. — С. 733—744. — ISSN 2312—2129

Спасылкі правіць