Аляксандр Якаўлевіч Пархоменка

Аляксандр Якаўлевіч Пархоменка (12 (24) снежня 1886, в. Макараў Яр, Кацярынаслаўская губерня, Расійская імперыя — 3 студзеня 1921, УССР) — герой грамадзянскай вайны.

Аляксандр Якаўлевіч Пархоменка
укр.: Олександр Якович Пархоменко
Александр Яковлевич Пархоменко.jpg
Дата нараджэння 12 (24) снежня 1886
Месца нараджэння
Дата смерці 3 студзеня 1921(1921-01-03)[1] (34 гады)
Месца смерці
Прыналежнасць
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонага Сцяга
Аўтограф Пархоменко Олександр Якович автограф 1918.png
Commons-logo.svg Аляксандр Якаўлевіч Пархоменка на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Член КПСС з 1904 года. За рэвалюцыйную дзейнасць тройчы арыштаваны (1906, 1909, 1911). У 1916 годзе вёў рэвалюцыйную агітацыю сярод салдат. Удзельнік Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ў Маскве, у кастрычніку 1917 года ў Луганску, член павятовага камітэта РСДРП(б) і начальнік Чырвонай гвардыі. У 1918 годзе ўдзельнічаў у разгроме войск Каледзіна на Доне, у баях супраць нямецкіх акупантаў ва Украіне, у абароне Царыцына, у 1919 годзе — у ліквідацыі контррэвалюцыйнага мяцяжу атамана Грыгор’ева, абароне Харкава ад войск Дзянікіна. Са снежня 1919 года асобаўпаўнаважаны пры РВС 1-й Коннай арміі. З красавіка 1920 начальнік 14-й кавалерыйскай дывізіі 1-й Коннай арміі, ваяваў супраць войск Польшчы, Урангеля, Махно.

Загінуў у баі з махноўцамі.

Узнагароджаны 2 ордэнамі Чырвонага Сцяга.

ПамяцьПравіць

У Мінску яго імем названа вуліца (1951).

Зноскі

  1. Пархоменко Александр Яковлевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

ЛітаратураПравіць

  • Пархоменка Аляксандр Якаўлевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя. — Т. 8. — Мінск,1975.-С. 292.
  • Пархоменко Александр Яковлевич // Их именами названы…: энциклопедический справочник. — Мн.,1987. — С. 472—473.