Аляксандр Яфімавіч Разумны
Аляксандр Яфімавіч Разумны (руск.: Алекса́ндр Ефи́мович Разу́мный; 1 мая 1891, Елісаветград, Расійская імперыя — 16 лістапада 1972, Масква, РСФСР) — савецкі кінарэжысёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1957).
Аляксандр Яфімавіч Разумны | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 мая 1891[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 лістапада 1972[2] (81 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, аператар-пастаноўшчык |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0713673 |
У перыяд 1926—1928 гадоў быў адкамандзіраваны на берлінскую студыю «Праметэус» і «Фебус-фільм» у Парыжы, дзе здымаў фільмы паводле рускай класікі («Лішнія людзі», «Пікавая дама»). Па вяртанні ў СССР — рэжысёр на маскоўскай студыі «Саўкіно», выкладаў у Дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі. З 1935 года працаваў на студыі «Міжрабпамфільм» («Саюздзетфільм» — з 1936 года).
У пасляваенны перыяд, у гады малакарціння перайшоў на студыю «Маснаўчфільм», дзе прапрацаваў дзесяць гадоў. З 1955 года — рэжысёр на Літоўскай кінастудыі.
Член ВКП(б) з 1919 года, член Саюза кінематаграфістаў СССР (Масква).
Аляксандр Разумны памёр 16 лістапада 1972 года ў Маскве, пахаваны ў калумбарыі Новадзявочых могілак.
Зноскі
- ↑ Alexander Rasumny // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2019.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1012635147 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.