Аляксей Іванавіч Наканечны
Аляксей Іванавіч Наканечны (11 лістапада 1912, в. Клямбоўка, цяпер Ямпольскі раён, Вінніцкая вобласць) — беларускі архітэктар. Заслужаны будаўнік БССР (1970).
Аляксей Іванавіч Наканечны | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лістапада 1912 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Адэскі будаўнічы інстытут у 1939 годзе. Працаваў у Данецку. Удзельнічаў у праектаванні гасцініц «Данбас», «Кастрычнік», драмтэатра ў Данецку. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
З 1946 г. — у Белдзяржпраекце, з 1956 па 1967 г. — намеснік галоўнага архітэктара, галоўны архітэктар Мінска, з 1967-га — дацэнт кафедры архітэктуры, з 1977 года — кафедры архітэктуры прамысловых будынкаў Беларускага політэхнічнага інстытута.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1948 года. З 1955 па 1959 г. — намеснік старшыні праўлення СА БССР. Член КПСС з 1951 года. Пражываў у Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): серыі тыпавых праектаў жылых будынкаў № 1-414, 1-433 (1953), галоўны корпус санаторыя «Беларусь» у Сочы (1956), будынак Мінбуда БССР па вуліцы К. Маркса (1955), генплан развіцця Мінска (1965).
Аўтар шэрагу публікацый у часопісах, у т.л. манаграфіі: «Мінск, досвед паваеннага аднаўлення і развіцці горада» (Мінск, 1966, у аўтарскім калектыве).
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Заслужаны будаўнік БССР (1970).
Зноскі
Літаратура
правіць- Наконечный Алексей Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)