Аляксей Анатолевіч Сарокін
Аляксей Анатолевіч Сарокін (нар. 20 жніўня 1964, г. Кіеў, Украіна) — беларускі архітэктар.
Аляксей Анатолевіч Сарокін | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 жніўня 1964 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Уплыў | Віктар Васілевіч Чапелік[d], Аляксандр Якаўлевіч Хорхат[d] і Анатоль Якаўлевіч Касенка[d] |
Біяграфія Правіць
Скончыў Кіеўскі дзяржаўны ўніверсітэт будаўніцтва і архітэктуры (выкладчыкі В. В. Чапелік , А. Я. Хорхат , А. Я. Касенка . Працуе ў інстытуце «Гомельпраект» з 1993 года.
Член Саюза архітэктараў з 1997 года.
Творчасць Правіць
Асноўныя працы: праваслаўны храм у г.п. Касцюкоўка (1994—1998; сааўтар Р. К. Ціхаў); Цэнтр нетрадыцыйных метадаў лячэння па вул. Кожара 5-7 у г. Гомелі (1994; сааўтар Р. К. Ціхаў); рэстаўрацыя і аднаўленне помніка архітэктуры пачатку XX стагоддзя Свята-Мікольскай царквы і пашырэнне мужчынскага манастыра ў г. Гомелі (2001—2008; сааўтар У. В. Свідуновіч); Храм Уваскрэсення Хрыстова (1997); аднакупальны храм з прыбудаванай званіцай (2004); храм у н.п. Цагельня Гомельскага раёна (2008—2009).
Узнагароды Правіць
Пераможца рэспубліканскага конкурсу «За дасягненні ў будаўнічай галіне» (2007).
Зноскі
Літаратура Правіць
- Сорокин Алексей Анатольевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)