Рыгор Канстанцінавіч Ціхаў
Рыгор Канстанцінавіч Ціхаў (нар. 12 лютага 1935, г. Нэхэ ў Кітаі — 2013, Гомель) — беларускі архітэктар.
Рыгор Канстанцінавіч Ціхаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лютага 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2013 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 1961 годзе Уральскі політэхнічны інстытут імя Кірава ў Свярдлоўску. З 1961 года працаваў у Новакузнецку ў праектных інстытутах «Сібпрамбудпраект» і «Кемераваграмадзянпраект». З 1967 года ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект» — галоўны архітэктар, з 1988 у «Гомельпраекце» (галоўны архітэктар праектаў).
Член Саюза архітэктараў СССР з 1971 года. Пражывае ў Гомелі.
ТворчасцьПравіць
Асноўныя работы (усе ў Гомелі ў сааўтарстве): тэлеграфна-тэлефонны вузел сувязі (Дом сувязі, 1973—1979), будынак абкама КПБ (1981, з В. І. Комарам), сталовая на 200 месцаў у комплексе будынкаў абкама КПБ і Дома палітасветы (1982, з В. І. Комарам).
Сям’яПравіць
У шлюбе з архітэктарам Вольгай Ціхавай.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Ціхаў Рыгор Канстанцінавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Тихов Григорий Константинович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)