Віктар Іванавіч Комар

(Пасля перасылкі з В. І. Комар)

Віктар Іванавіч Комар (5 мая 1932, г. Чугуеў, Харкаўская вобласць — 21 жніўня 1990) — беларускі архітэктар.

Віктар Іванавіч Комар
Дата нараджэння 5 мая 1932(1932-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 жніўня 1990(1990-08-21) (58 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Біяграфія правіць

Скончыў у 1957 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут імя В. У. Куйбышава. 3 1958 года працаваў у праектных арганізацыях, у Кемераваграмадзянпраекце г. Навакузнецка Кемераўскай вобласці. 3 1969 года ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект», у 19851988 галоўны архітэктар тэхнічнага аддзела[1]. З 1988 года — дырэктар Гомельскага філіяла Усесаюзнага архітэктурна-праектнага аб’яднання[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1968 года. Член КПСС з 1963 года. Пражывае ў г. Гомель[2].

Творчасць правіць

Асноўныя працы ў Расіі: маладзёжнае кафэ «Юнацтва» (1963), мікрараён № 60-61-62 (1971) у Новакузнецку, база адпачынку «Медзведзяня» ў Междурэчанску Кемераўскай вобласці (1965)[2].

 
Будынак Гомельскага абкама КПБ

Асноўныя работы (усе ў Гомелі): клуб Таварыства глуханямых (1977)[2], будынак Гомельскага абкама КПБ (1978[1], у сааўтарстве з Р. К. Ціхавым[2]), сталовая ў комплексе будынкаў абкама і Дома палітасветы (1982, з Р. К. Ціхавым), дом адпачынку «Чонкі» (1983)[2], 12-павярховы жылы дом у мікрараёне № 51 (1988), 16-павярховы жылы дом па Рэчыцкай шашы (1989), Палац культуры вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш» на праспекце Касманаўтаў (1989), мемарыяльны сквер па вул. Білецкага (1987)[1].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979), дыпломам Усесаюзнага агляду творчасці маладых архітэктараў (1963)[2].

Зноскі

  1. а б в Комар Віктар Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б в г д е ё Комар Виктор Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура правіць