Аляксей Васільевіч Гурло
Аляксей Васільевіч Гурло (1894, Капыль — 1960) — дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута народнай гаспадаркі (БДІНГ) у 1933—1935.
Аляксей Васільевіч Гурло | |
---|---|
Нараджэнне |
1894 |
Смерць | 1960 |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЗ сялян. Ад 1913 працаваў паштальёнам. У 1922 паступіў на рабфак пры БДУ, а пасля яго сканчэння — у БДУ, які скончыў у 1929. Пасля сканчэння ўніверсітэту быў прызначаны дэканам рабфака і адначасова вучыўся на завочным аддзяленні аспірантуры Акадэміі навук. Напачатку 1933 быў прызначаны першым дырэктарам створанага Інстытуту народнай гаспадаркі пры Дзяржплане БССР.
Увосень 1935 выключаны з ВКП(б), членам якой з’яўляўся з 1919. 13 лістапада 1935 быў арыштаваны і 14 мая 1936 адмысловай нарадай пры НКУС СССР асуджаны за махлярства на тры гады пазбаўлення волі. Пакаранне адбыў у Комі ССР. Вызвалены з месцаў зняволення ў студзені 1939.
У 1939—1941 працаваў у Магілёўскай абласной планавай камісіі.
У 1941 быў мабілізаваны ў шэрагі Чырвонай Арміі, дзе праходзіў службу да верасня 1945.
Пасля дэмабілізацыі працаваў памочнікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама, з 1947 — начальнікам аддзела Магілёўскага аблспажыўсаюзу. 23 лістапада 1956 судовай калегіяй Вярхоўнага Суда БССР пастанова адмысловай нарады пры НКУС СССР ад 14 мая 1936 адносна Гурло было адменена і справа спынена за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства.