Аляксей Леанідавіч Тоўсцік

Аляксей Леанідавіч Тоўсцік (нар. 2 лістапада 1959, Мінск) — беларускі фізік-оптык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2003), прафесар (2007).

Аляксей Леанідавіч Тоўсцік
Дата нараджэння 2 лістапада 1959(1959-11-02) (64 гады)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (2003)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фізіка», 1981).

Працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1981; фізічны факультэт, кафедра лазернай фізікі і спектраскапіі, прафесар, з 2010 — прарэктар па вучэбнай рабоце, з 2018 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: лазерная фізіка; нелінейная оптыка; галаграфія; аптычная апрацоўка інфармацыі.

Узнагароды

правіць

Прэмія НАН Беларусі (2001), медаль С. Э. Фрыша (2009), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2008), званне «Ганаровы член Аптычнага таварыства імя Д. С. Раждзественскага» (2000).

Бібліяграфія

правіць
  • Многоволновые интерференционно-голографические процессы преобразования световых полей в резонансных средах : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.05 : защищена 31.01.2003 : утверждена 04.06.2003 / Толстик Алексей Леонидович. — Минск, 2002.
  • Пространственно-временные структуры световых полей в нелинейных интерферометрах / О. Г. Романов, А. Л. Толстик. — Минск, 2009.
  • Nonlinear formation of dynamic holograms and multiwave mixing in resonant media / A. S. Rubanov, A. L. Tolstik, S. M. Karpuk, O. Ormachea // Optics Communications. — 2000. — Vol. 181, iss. 1/3. — P. 183—190.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Тоўсцік Аляксей Леанідавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 462. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Толстик Алексей Леонидович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 240.
  • Dictionary of International Biography. — Cambridge, 1997.