Аляксей Ягоравіч Бадаеў
Аляксей Ягоравіч Бадаеў (руск.: Алексе́й Его́рович Бада́ев; 4 [16] лістапада 1883, Вялікае Юр’ева, Арлоўская губерня — 3 лістапада 1951, Масква) — расійскі палітычны і грамадскі дзеяч, савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, па першай прафесіі — слесар.
Аляксей Ягоравіч Бадаеў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Алексе́й Его́рович Бада́ев | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ivan Khokhlov[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
4 (16) лістапада 1883 ці 1883[1] |
||||||
Смерць |
3 лістапада 1951 ці 1951[1] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1912 годзе быў абраны ў IV Дзяржаўную думу ад рабочай курыі Пецярбургскай губерні, член бальшавіцкай фракцыі. Выязджаў за мяжу для ўдзелу ў партыйных нарадах у Кракаве і Параніна, дзе сустракаўся з Леніным. У 1912—1913 гадах, па прапанове У. І. Леніна, з’яўляўся афіцыйным выдаўцом газеты «Праўда».
У лістападзе 1914 года быў арыштаваны разам з іншымі дэпутатамі-сацыялістамі і сасланы на вечнае пасеяленне ў Сібір, Туруханскі край, дзе працягваў рэвалюцыйную працу. Вярнуўся ў Петраград пасля Лютаўскай рэвалюцыі і быў абраны ад бальшавікоў у Петраградскую гарадскую думу.
Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе. Старшыня выбарчай камісіі па першых пасля рэвалюцыі выбарах у Петраградскую гарадскую думу, якія адбыліся 29 лістапада 1917 года. Як член РСДРП(б) з пастаўленай перад ім палітычнай задачай справіўся: па выніках выбараў бальшавікі беспрэцэдэнтна павялічылі сваё прадстаўніцтва ў Петраградскай гарадской думе з 67 да 188 мандатаў з 200. Пасля рэвалюцыі ўзначальваў органы харчовага забеспячэння Петраграда.
У першай палове 1920-х гадоў працаваў намеснікам старшыні Петраградскага (Ленінградскага) губвыканкама. З 1922 года — кандыдат у члены ЦК РКП(б). У 1925—1951 гадах — член ЦК ВКП(б). З 1930 года — старшыня Цэнтрасаюза. З 1931 года — Маскоўскага саюза спажывецкіх таварыстваў. З кастрычніка 1935 па жнівень 1937 года — намнаркама харчовай прамысловасці СССР. У 1937—1938 гадах — наркам харчовай прамысловасці РСФСР. З 1938 года намеснік старшыні Масгарвыканкама. У 1938—1944 гадах — старшыня Прэзідыума ВС РСФСР і намеснік старшыні Прэзідыума ВС СССР.
4 сакавіка 1944 гады вызвалены ад пасады пастановай 5-й сесіі Вярхоўнага Савета РСФСР I склікання.
Пасля адхілення ад пасады быў прызначаны кіраўніком трэста Галоўпіва (1943—1951). Памёр 3 лістапада 1951 года. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках (участак № 3).
Літаратура
правіць- Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: научное издательство «Большая Российская Энциклопедия». 1992. — 687 с.; ил. ISBN 5-85270-037-1
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #121929361 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 чэрвеня 2024.