Аляксей (мітрапаліт Кіеўскі)
Аляксе́й, ці Аляксі́й (свецкае імя Елеўферый Фёдаравіч Бяконт; паміж 1292—1305, Масква — 12 лютага 1378, Масква) — мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі (з 1354 года з рэзідэнцыяй у Маскве), дзяржаўны дзеяч.
Свяціцель Алексій | |
---|---|
![]() | |
Свецкае імя | Елеўферый Фёдаравіч Бяконт |
Дата нараджэння | 1292 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1378[1][2] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
У ліку | свяціцеляў |
Дзень памяці | 12 лютага, 20 мая і 5 кастрычніка (па юліянскім календары) |
Бацька | Fiodor Akinfovitch Biakont[d] |
![]() |
Выгадаваны мітрапалітам Феагностам; у 1354 Канстанцінопальскі патрыярх паставіў яго мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Русі. У час княжання ў Маскве Івана Іванавіча Краснага і малалецтва князя Дзмітрыя Іванавіча Данскога фактычна ўзначальваў урад. Падтрымліваў Дзмітрыя ў барацьбе з цвярскімі і суздальска-ніжагародскімі князямі, выступаў супраць намаганняў князёў ВКЛ стварыць асобную мітраполію ў Кіеве.
У 1366 годзе пачаў будаўніцтва каменнага Маскоўскага Крамля. Прыхільнік пагаднення з Залатой Ардой дзеля прадухілення набегаў на Маскоўскае княства. У самой Залатой Ардзе карыстаўся вялікай павагай за тое, што вылечыў хворыя вочы ханіхі Тайдулы.
У 1448—49 гадах кананізаваны праваслаўнай царквой. Яго мошчы былі здабыты ў 1431 (паводле іншых звестак, у 1439 ці 1438 годзе) у заснаваным ім Чудавым манастыры ў Крамлі ў выніку аднаўленчых прац і перанесены ў храме Архангела Міхаіла; у 1485 перанесены ў Аляксееўскі храм Чудава манастыра; у 1686 — у новапабудаваны храм Дабравешчання таго ж манастыра; з 1947 у Богаяўленскім, што ў Ялохаве, саборы Масквы.
Зноскі
- ↑ Saint Alexis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Aleix // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
ЛітаратураПравіць
- Аляксей (мітрапаліт) // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. С. 298.
- Алексей святой, митрополит киевский и всея Руси // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксей (мітрапаліт Кіеўскі)
Папярэднік: Феагност |
Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі (1354—1378) |
Пераемнік: Міхаіл |
Шаблон:Прадстаяцелі Рускай царквы Шаблон:Епіскапы Уладзімірскія і Суздальскія Шаблон:Сабор Маскоўскіх святых