Аляксей IV Ангел
Аляксей IV Ангел (грэч. Αλέξιος Δ; каля 1183 — 1204) — Візантыйскі імператар у 1203—1204 гадах. Сын Ісака II.
Аляксей IV Ангел | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Αλέξιος Δ | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Ісак II Ангел (1203 — 1204) | ||||||
Папярэднік | Аляксей III Ангел | ||||||
Пераемнік | Аляксей V Дука Мурзуфл | ||||||
Нараджэнне |
1183 |
||||||
Смерць |
1204 |
||||||
Род | Ангелы | ||||||
Бацька | Ісак II Ангел | ||||||
Маці | Ірына Палеалог[d] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
![]() |
Пасля асляплення свайго бацькі і ўзурпацыі ўлады Аляксеем III пражываў у Канстанцінопалі ў якасці палоннага. У 1202 годзе бег да сваёй сястры Ірыны, жонкі караля Філіпа Швабскага. Падчас чацвёртага крыжовага паходу вярнуўся ў сталіцу імперыі і быў каранаваны суправіцелем свайго бацькі, якому крыжакі вярнулі ўладу.
Зрынуты 28 студзеня 1204 года падчас палацавага перавароту. Узяты пад варту па ўказанні протавестыярыя Дукі Мурзуфлула, будучага імператара Аляксея V, які двойчы спрабаваў атруціць яго, а затым загадаў задушыць (Ханіят: 7; 1, 3—4).
Зноскі
Спасылкі
правіць- АЛЯКСЕЙ IV АНГЕЛ («Гісторыя людзей») Архівавана 21 верасня 2008.