Ісак II Ангел
Ісак II Ангел (грэч. Ισαάκιος Β’ Άγγελος; каля 1156 — студзень 1204) — візантыйскі імператар у 1185—1195 і 1203—1204 гадах. Стаў першым прадстаўніком дынастыі Ангелаў, якая кіравала краінай 19 гадоў.
Ісак II Ангел | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
грэч. Ισαάκιος Β’ Άγγελος | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Сумесна з | Аляксей IV (1203 — 1204) | ||||||
Папярэднік | Андронік I Камнін | ||||||
Пераемнік | Аляксей III Ангел | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аляксей III Ангел | ||||||
Пераемнік | Аляксей V Дука Мурзуфл | ||||||
Нараджэнне |
1155[1][2][…] |
||||||
Смерць |
28 студзеня 1204 |
||||||
Род | Ангелы (заснавальнік) | ||||||
Бацька | Андронік Дука Ангел[d][3] | ||||||
Маці | Ефрасіння Ангеліна[d][3] | ||||||
Жонка | Ірына Палеалог[d][3] і Маргіт Венгерская[d][3][4] | ||||||
Дзеці | Ірына Ангеліна[3], Раманава[d], Іаан Ангел Сірмійскі[d][5], Мануіл Ангел[d] і Аляксей IV Ангел[6] | ||||||
Веравызнанне | Праваслаўе | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прыйшоўшы да ўлады на хвалі незадаволенасці палітыкай Андроніка I Камніна, ён так і не змог захаваць імперыю ў былых межах. Дэспат Кіпра Ісак Камнін разбіў яго флот, балгарскія браты Асені арганізавалі паўстанне, падчас якога пад бокам Візантыі ўзнікла Другое Балгарскае царства, а сербскі жупан Стэфан Неманя абвясціў сябе незалежным кіраўніком. Краіна калацілася ад пастаянных паўстанняў і мяцяжоў супраць новага басілеўса[7].
Ісак паспеў праславіцца сваёй жорсткасцю і цягай да раскошы, і ў выніку быў зрынуты і аслеплены прыхільнікамі ўласнага брата — Аляксея[8]. Толькі ў 1203 годзе пры дапамозе крыжакоў былы кіраўнік са сваім сынам ізноў занялі адняты прастол, але ненадоўга. Праз некалькі месяцаў пасля іх звяржэння Канстанцінопаль быў захоплены лацінянамі, а Візантыйская імперыя распалася на некалькі незалежных дзяржаў.
Зноскі
- ↑ Lundy D. R. Isaak II Angelus, Emperor of Constantinople // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Isaak II. Angelos (Isaak) // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б в г д Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Lundy D. R. The Peerage
- ↑ Сказкин Ф. И. Глава 14. Внешнеполитическое положение Византии в конце XII в. Четвёртый крестовый поход и захват Константинополя // История Византии. — М., 1967. — Т. 2.
- ↑ Дашков С. Б. Алексей IV Ангел // Императоры Византии. — М., 1997.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ісак II Ангел