Асені

балгарская царская дынастыя

Асе́ні (балг.: Асеневци) — дынастыя балгарскіх цароў, паміж 1187 і 1280 гадамі. Дынастыя заснавана братамі Пятром і Іванам Асенем, ад мянушкі якога і атрымала назву дынастыя. На мяжы 1185 і 1186 гадоў з-за павышэння падаткаў у Балгарыі пачынаецца паўстанне супраць Візантыі, якое ўзначалілі браты. У выніку перамогі паўстання было створана Другое Балгарскае царства, першымі кіраўнікамі якога і сталі браты.

Балгарыя ў 1230 годзе пры Іване II Асені

Першыя цары з дынастыі Асень насілі тытул «цара балгараў і валахаў», у гады найвышэйшага росквіту дзяржавы цар Іван Асень II называў сябе «царом балгараў і грэкаў».

Паходжанне правіць

Паходжанне дынастыі, асабліва нацыянальнасць трох братоў Асень (Пятра, Івана Асеня і Калаяна) застаюцца прадметам дыскусіі. Ёсць тры асноўныя гіпотэзы адносна іх паходжання:

  1. Валашская тэорыя (румыны або арумуны) — заснавана на тым, што ў хроніках прама гаворыцца пра тое што браты — влахі
  2. Балгарская тэорыя — заснавана на здагадцы, што браты влахі не па нацыянальнасці, а выхадцы з вобласці Валахія
  3. Цюркская тэорыя (полаўцы або печанегі) — некаторыя імёны першых кіраўнікоў маюць цюркскае паходжанне. Напрыклад, Белгун (мянушка Івана Асеня) з’яўляецца вытворным ад цюркскага слова «bilgun», якое азначала «мудры».

Кіраўнікі з дынастыі Асень правіць

 
Манумент Асенеўцы, Вяліка-Тырнава, скульптар праф. Крум Дамянаў
Іван Асень I 1187 — 1196 разам з братам заснаваў Другое Балгарскае царства
Пётр IV 1186 — 1197 разам з братам заснаваў Другое Балгарскае царства
Калаян 1197 — 1207 малодшы брат Пятра IV і Івана Асеня I
Барыл 1207 — 1218 сын сястры цара Калаяна
Іван Асень II 1218 — 1241 сын Івана Асеня I
Каламан I Асень 1241 — 1246 сын Івана Асеня II
Міхаіл I Асень 1246 — 1256 сын Івана Асеня II
Каламан II Асень 1256 — 1256 унук Івана Асеня I
Міца Асень 1256 — 1257
Канстанцін Асень Ціх 1257 — 1277
Іван Асень III 1279 — 1280 унук Івана Асеня II

Заўвага: строга кажучы, Міца Асень і Канстанцін Асень Ціх не з’яўляюцца прадстаўнікамі дынастыі Асеняў, з прычыны таго, што не былі звязаны крэўным сваяцтвам з братамі Асенямі. Міца Асень узяў імя Асень пры ўзыходжанні на прастол паколькі ён быў жанаты з Марыяй, дачкой Івана Асеня II. Канстанцін Асень Ціх таксама ўзяў імя Асень пры каранацыі, каб падкрэсліць, што ён жанаты з ўнучцы цара Івана Асеня II.

Пасля цары Балгарыі часта падкрэслівалі сваю пераемнасць (часам уяўную) з дынастыяй Асеняў. Частка дынастыі Шышманаў (пачынаючы з цара Івана Аляксандра) таксама з’яўляецца нашчадкамі Асеняў (праз адну з дочак Івана Асеня II).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць