Алёшня

рака ў Беларусі

Алёшня — рака ў Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці, правы прыток ракі Беседзь (басейн Дняпра). Даўжыня 41 км. Плошча вадазбору 276 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Пачынаецца на захадзе ад вёскі Самацевічы, цячэ часткова па Бранскай вобласці Расіі, дзе і ўпадае ў Беседзь. Водазабор у асноўным на Аршанска-Магілёўскай раўніне. У вярхоўі рака каналізаваная на працягу 7,6 км.

Алёшня
Характарыстыка
Даўжыня 41 км
Басейн 276 км²
Вадацёк
Выток на захадзе ад вёскі Самацевічы
 • Каардынаты 53°18′10,60″ пн. ш. 31°42′56,46″ у. д.HGЯO
Вусце Рака Беседзь
 • Каардынаты 53°04′47,61″ пн. ш. 31°42′39,16″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Беседзь → Сож → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]
Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.