Аліна Маратаўна Кабаева

расійская спартсменка і палітычны дзеяч

Аліна Маратаўна Кабаева (нар. 12 мая 1983, Ташкент) — расійская спартсменка (мастацкая гімнастыка), грамадскі і палітычны дзеяч. З верасня 2014 года — Старшыня савета дырэктараў холдынгу «Нацыянальная Медыя Група». З 2016 года ўзначальвае савет дырэктараў ЗАТ «Спорт-Экспрэс».

Аліна Маратаўна Кабаева
татар.: Әлинә Марат кызы Кабаева
руск.: Алина Маратовна Кабаева
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя мастацкая гімнастыка
Нарадзілася 12 мая 1983(1983-05-12)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Гады кар’еры 19962007
Рост 166 см
Вага 50 кг
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алімпійская чэмпіёнка на Гульнях 2004 года ў індывідуальным мнагабор’і і бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года ў індывідуальным мнагабор’і. Двухразовая абсалютная чэмпіёнка свету (1999 і 2003). Пяціразовая абсалютная чэмпіёнка Еўропы (1998—2000 2002, 2004). Шасціразовая абсалютная чэмпіёнка Расіі (1999—2001, 2004, 2006—2007). Заслужаны майстар спорту Расіі.

Член Вышэйшага савета партыі «Адзіная Расія» (2001—2005). Член Грамадскай палаты Расійскай Федэрацыі (2005—2007). Дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійска Федэрацыі 5-га (2007—2011) і 6-га скліканняў (з 4 снежня 2011 года па 15 верасня 2014 года).

Узнагароджана ордэнамі Дружбы (2001) і «За заслугі перад Айчынай» IV ступені (2005), а таксама Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (2013).

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 20 ліпеня 2016.
  2. Alina Kabajeva // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001. Праверана 3 сакавіка 2023.