Амасіс II (або Яхмас II) (старажытнаегіпецкі – «Народжаны месяцам») – егіпецкі фараон 569525 гг. да н.э., 5-ы цар XXVI дынастыі. Паводле традыцыі, Яхмас II паходзіў з простага люду, даслужыўся да пасады начальніка атрада лівійскіх ваяроў. Калі ў войску і ў краіне ўспыхнула паўстанне, ён атрымаў загад задушыць яго. Аднак Яхмас II далучыўся да паўстанцаў, якія абвясцілі яго фараонам, звергнуўшы фараона Апрыя (569 г.). Ухіліўшы супярэчнасці паміж лівійскімі і грэцкімі наёмнікамі, Яхмас II у сваёй знешняй палітыцы абапіраўся на саюз з грэцкімі дзяржавамі (Афінамі, Спартай, Самасам) і Лідыяй, імкнучыся ахаваць Егіпет ад агрэсіі Персіі. Пры ім быў перагледжаны зямельны кадастр для палягчэння падатковага прыгнёту, заваяваны в. Кіпр.

Амасіс II
Фрагмент статуі Амасіса II. Стары музей. Берлін
Фрагмент статуі Амасіса II. Стары музей. Берлін
Род дзейнасці дзяржаўны дзеяч
Дата нараджэння VII стагоддзе да н.э.
Дата смерці 526 да н.э.
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Nakhtubasterau[d], Tentkheta[d] і Ladice[d]
Дзеці Nitokris II[d], Psamtik III[d] і Ahmose[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Літаратура правіць

  • Meulenaere, H.J. de. Herodotos over de 26-ste dynastie. – Leuven, 1951.
  • Kienitz, F.K. Die politische Geschichte Ägyptens vom 7 bis zum 4. Jahrhundert vor der Zeitwende. – Berlin, 1953.