Амбруаз Валар
Амбруаз Валар (фр.: Ambroise Vollard; 3 ліпеня 1866, Сен-Дэні, Рэюньён — 21 ліпеня 1939, Версаль) — адзін з самых значных гандляроў творамі мастацтва (маршанаў) у Парыжы ў кан. XIX — пач. XX стст. Ён падтрымліваў як фінансава, так і маральна вялікая колькасць знакамітых і невядомых мастакоў, уключаючы Сезана, Маёля, Пікаса, Руо, Гагена і ван Гога. Быў вядомы таксама як калекцыянер і выдавец.
Амбруаз Валар | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | фр.: Henri Louis Ambroise Vollard[5] |
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1866[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 22 ліпеня 1939[4][3] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | калекцыянер мастацтва, выдавец, арт-дылер, бізнесмен, біёграф |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адносіны з мастакамі
правіць- Сезан: адным з самых гучных поспехаў Валара лічыцца яго купля работ Сезана. У абсалютна невядомага мастака за грошы ён набыў на пні ўсю майстэрню (каля 150 работ). І пасля гэтага зрабіў яму імя.
- Гаген: у той час, як мастак жыў на Таіці, адышоўшы ад цывілізацыі, маршан напісаў яму і оптам выкупіў усе зробленыя ім там працы (захапіўшы, такім чынам, практычна манаполію). А Гаген атрымаў сродкі для працягу свайго адасобленага жыцця.
- Пікаса: Амбруаз Валар меў шчыльныя кантакты з Пікаса на працягу ружовага і блакітнага перыядаў мастака, у 1901 г. ён зладзіў яго першую выставу. Але кубізм не прыняў, і разарваў супрацоўніцтва. Мастак зноў пачаў працаваць на Валара ў 1937 г., стварыўшы для яго графічны цыкл афортаў пра Мінатаўра — т.зв. «Сюіту Валара».
- Шагал: дылер падтрымаў майстра ў гады эміграцыі, даў яму заказ на ілюстрацыі Гогаля і Лафантэна. Пазней, таксама для Валара, ён будзе ілюстраваць Біблію.
Зноскі
- ↑ Henri Louis Ambroise Vollard — ministère de la Culture.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б в https://archives.yvelines.fr:443/ark:36937/1ed6ca59c9fb6d7898f70050568b5512.moteur=arko_default_618914e3ee7e4 — вып. 723. — С. 123.
- ↑ http://next.liberation.fr/culture/2007/06/23/vollard-et-la-maniere_96652
- ↑ https://www.leonore.archives-nationales.culture.gouv.fr/ui/notice/376865