Амелія Эрхарт

Амелія Мэры Эрхарт (англ.: Amelia Mary Earhart; 24 ліпеня 1897 — знікла без вестак 2 ліпеня 1937) — амерыканская пісьменніца і піянер авіяцыі. Яна была першай жанчынай-пілотам, якая пераляцела Атлантычны акіян, за што была ўзнагароджана Крыжам лётных заслуг. Яна напісала шэраг кніг-бестселераў пра свае палёты і адыграла важную ролю ў фарміраванні «Дзевяноста Дзевяці» — арганізацыі для жанчын пілотаў.

Амелія Мэры Эрхарт
Amelia Mary Earhart
Amelia Earhart standing under nose of her Lockheed Model 10-E Electra, small.jpg
Род дзейнасці лётчыца, мемуарыстка, пісьменнік-падарожнік, пісьменніца, журналістка
Дата нараджэння 24 ліпеня 1897(1897-07-24)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 1937(1937-07-02) (39 гадоў)
Месца смерці Невядома. Верагодна Ціхі акіян
Грамадзянства Flag of the United States.svg ЗША
Бацька Эдвін Эрхарт
Маці Эмі
Муж Джордж Палмер Путнэм[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Крыж лётных заслуг
Аўтограф Amelia Earhart (signature).png
Сайт ameliaearhart.com(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1935 годзе Эрхарт пачала працаваць на факультэце авіяцыйнага аддзялення Універсітэта Перд'ю ў якасці запрошанага выкладчыка. Займаючы гэту пасаду яна імкнулася прыцягнуць больш жанчын у сферу авіяцыі і кансультаваць іх у пытаннях кар'еры. Яна таксама была сябрам Нацыянальнай Партыі Жанчын і адным з першых прыхільнікаў «Папраўкі аб Роўных Правах».

У 1937 годзе пры спробе здзейсніць кругасветны палёт на двухрухавіковым лёгкім транспартным і пасажырскім самалёце, Эрхарт знікла без вестак у цэнтральнай частцы Ціхага акіяна ў раёне вострава Хаўленд.

БібліяграфіяПравіць

  1. Amelia Earhart. The Fun of It. Harcourt Brace and Company, New York, 1932.(republished by Gale Research Company, Book Tower, Detroit, 1975).
  2. Amelia Earhart. Last Flight. Harcourt Brace and Company, New York, 1937 (republished by Orion Books, New York, 1975).
  3. Amelia Earhart. 20 Hours and 40 Minutes. Harcourt Brace and Company, New York, 1928.
  4. Mary S. Lovell. The Sound Of Wings. St. Martin's Press, New York, 1989.
  5. Susan Butler. East to the Dawn. The Life of Amelia Earhart. Addison-Wesley, Reading, Massachusetts, 1997.
  6. Muriel Earhart Morrissey, Carol L. Osborne. Amelia, My Courageous Sister. Biography of Amelia Earhart. Osborne Publisher, Incorporated. Santa Clara, California, 1987.
  7. James A. Donahue. The Earhart Disappearance: The British Connection. SunShine House, Incorporated. Terre Haute, IN, 1987.
  8. Roxane Chadwick. Amelia Earhart — Aviation Pioneer. Lerner Publications Company, Minneapolis, 1987.
  9. Fred Goerner. The Search For Amelia Earhart. Doubleday & Company, Inc, Garden City, New York, 1966.
  10. Patricia Lauber. Lost Star: The Story of Amelia Earhart. Scholastic Incorporated, New York, 1988.
  11. Virginia Morell. Amelia Earhart. National Geographic, January, 1998, pp. 112–135.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Amelia Earhart // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Amelia Earhart // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

СпасылкіПравіць