Ананке (міфалогія)

(Пасля перасылкі з Ананке, міфалогія)

Ана́нке, Ана́нка (стар.-грэч.: Ἀνάγκη, «непазбежнасць, лёс, патрэба, неабходнасць») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[1] бажаство неабходнасці, непазбежнасці, персаніфікацыя лёсу і перадвызначанасці[2]. Шанавалася ў арфічных вераваннях. Ананке блізкая да Адрастэі і Дыке.

Паводле орфікаў, дачка Афрадыты Ураніі[3]. Паводле орфікаў[4] і Платона, маці мойраў (ад Зеўса). Паводле Плутарха, нарадзіла Адрастэю ад Зеўса[5]. Яе храм у Карынфе[6].

Паводле Платона, паміж каленаў Ананке круціцца верацяно, вось якога — сусветная вось, мойры ж час ад часу дапамагаюць вярчэнню[7].

Уяўленне пра Ананке ясна адбілася ў «Праметэі» Эсхіла (ахвяра Ананке — Праметэй); сюды ж адносіцца: пераслед эрыніямі мацізабойцы Арэста ў трагедыі «Эўменіды», праклён сям'і Эдыпа і яго жудасныя мімавольныя злачынствы ў незахванай трагедыі Эсхіла, а асабліва ў трагедыях Сафокла «Эдып-цар» і «Эдып у Калоне».

Зноскі

  1. Мифы народов мира. В 2 т. Т.1. — М., 1991-92. — С.75
  2. Гл. Алкман, фр.102 Пейдж, Арфічныя гімны III 13, Сімій Родаскі. Крылы Эрота (АП XV 24); Нон. Дзеянні Дыяніса II 678.
  3. Арфічныя гімны LV 4
  4. Орфіка, фр.126 Керн
  5. Плутарх. Чаму бажаство марудзіць з адплатай 25
  6. Паўсаній. Апісанне Элады II 4, 7
  7. Гл. Платон. Дзяржава X 616с, Тымей 48а.