Міфы народаў свету (энцыклапедыя)
Міфы народаў свету (руск.: Мифы народов мира) — галіновае энцыклапедычнае выданне; адна з першых у сусветнай навуковай практыцы спроба зводнага сістэматызаванага выкладу міфатворчасці народаў свету. Выдадзена ў 2-х тамах у 1980—1982 гадах у Маскве выдавецтвам «Савецкая Энцыклапедыя». 2-е выданне выйшла ў 1991—1992 гадах.
Прынцып пабудовы — алфавітны. Уключае больш 12 200 артыкулаў, прысвечаных міфалогіям розных народаў і рэгіёнаў, у тым ліку абагульняльныя артыкулы пра міфалогію пэўнай краіны або рэгіёна, пра тыпы міфаў, міфалагічныя вобразы і сюжэты, асобныя навуковыя тэорыі, кірункі і школы ў вывучэнні міфалогіі. Выданне багата ілюстравана.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).