Анастасій (Архіепіскап Тыранскі)
Архіепіскап Анастасій (свецкае імя Рыста Радавіч; 4 лістапада 1929, Пірэй, Грэцыя) — прадстаўнік Албанскай праваслаўнай царквы з тытулам Архіепіскап Тыранскі і ўсёй Албаніі.
Анастасій | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Damian (Kokoneshi)[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | выкладчык універсітэта, праваслаўны святар, Orthodox theologian, рэлігіязнавец, місіянер, charity worker | ||||||
Месца працы | |||||||
Нараджэнне |
4 лістапада 1929 (94 гады) |
||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВывучаў багаслоўе ў Афінах, затым — гісторыю рэлігіі, місію, этналогію і афрыканістыку ў нямецкіх універсітэтах.
У 1963 годзе пачаў працу ў Сусветным савеце цэркваў, узначальваючы розныя місіянерскія структуры, у 2006 годзе стаў ганаровым прэзідэнтам Сусветнай канферэнцыі «Рэлігіі за мір». У Грэцыі заснаваў цэнтр місіянерскіх даследаванняў пры Афінскім універсітэце і кіраваў ім. Развіваў замежную місію, шмат разоў выязджаючы ва Усходнюю Афрыку, дзе арганізаваў Патрыяршую школу архіепіскапа Кіпрскага Макарыя III і ўзначальваў яе на працягу 10 гадоў. Рукапалажыў у сан 62 праваслаўных афрыканскіх свяшчэнніка, кіраваў падрыхтоўкай катэхізатараў, удзельнічаў у перакладзе Літургіі на чатыры афрыканскіх мовы, садзейнічаў умацаванню ста пяцідзесяці праваслаўных прыходаў і абшчын, кіраваў будаўніцтвам некалькіх дзесяткаў праваслаўных цэркваў, стварыў сем місіянерскіх цэнтраў, кіраваў працэсам стварэння школ і медыцынскіх цэнтраў.
З 1992 года ўладыка Анастасій з’яўляецца Прадстаяцелем Албанскай Праваслаўнай Царквы. Пасля многіх гадоў жорсткага камуністычнага праўлення ён заняўся аднаўленнем Царквы ў Албаніі. Пры архіепіскапе Анастасіі было адроджана больш за 400 прыходаў, створана Багаслоўская акадэмія, адкрыліся праваслаўныя яслі, дзіцячыя сады, школы і пяцьдзесят моладзевых цэнтраў. Пачата будаўніцтва пяцідзесяці новых храмаў, узнаўленне шасцідзесяці гістарычных будынкаў і аднаўленне ста шасцідзесяці разбураных. Створаны выдавецтвы, майстэрні і мастацкія атэлье.
Архіепіскап Анастасій падтрымлівае таксама будаўніцтва і рамонт дарог, мастоў, вадаправодаў, медыцынскіх устаноў, гасцініц і школ. Ён клапоціцца аб развіцці сельскай гаспадаркі, культуры, экалогіі, адукацыі, сацыяльнага забеспячэння.
У 2000 годзе яго кандыдатура была вылучана на суісканне Нобелеўскай прэміі міру.
Уладыка Анастасій атрымаў прызнанне ў міжнародных колах. Васемнаццаць універсітэтаў або ўніверсітэцкіх факультэтаў узнагародзілі яго ганаровай доктарскай ступенню[1].