Анастасія Аляксандраўна Новікава

Анастасія Аляксандраўна Новікава (нар. 16 лістапада 1981) — беларуская цяжкаатлетка.

Анастасія Новікава
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Поўнае імя Анастасія Аляксандраўна Новікава
Спецыялізацыя цяжкая атлетыка
Клуб «Дынама»
Нарадзілася 16 лістапада 1981(1981-11-16) (42 гады)
Жодзіна, БССР
Грамадзянства
Трэнеры Віктар Шылай
Рост 150 см
Вага 53 кг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Анастасія Новікава (у цэнтры) на мастацкім маркіраваным канверце, прысвечаным Чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы 2010

Дзеючая рэкардсменка Еўропы ў вагавых катэгорыях да 53 кг і да 58 кг[1].

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2004 у Афінах яна заняла пятае месца ў жаночай вагавай катэгорыі да 53 кг.

Чэмпіёнка свету 2011 года ў вагавай катэгорыі да 58 кг.

На Летніх Алімпійскіх гульнях 2008 у Пекіне Анастасія Новікава атрымала бронзавы медаль у жаночай вагавай катэгорыі да 53 кг. Але паўторнае даследаванне яе допінг-пробы выявіла наяўнасць забароненых рэчываў дэгідрахлорметылтэстастэрону (турынаболу) і станазалолу. 26 кастрычніка 2016 Міжнародны алімпійскі камітэт паведаміў аб пазбаўленні яе (сярод дзевяці спартсменаў) медалёў летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне за ўжыванне допінгу.

Чэмпіёнка Беларусі 2012 года ў вагавай катэгорыі да 63 кг.

У 2016 Анастасія Новікава дыскваліфікавана на 4 гады за ўжыванне забароненых прэпаратаў. Афіцыйнай прычынай дыскваліфікацыі паказана выяўленне ў пробах метабаліту дэгідрахлорметылтэстастэрону.

Зноскі

Спасылкі правіць

Старонка аб Новікавай на афіцыйным сайце Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 у Пекіне