Анатоль Іванавіч Лукашоў

беларускі дзяржаўны дзеяч

Анатоль Іванавіч Лукашоў (нар. 14 жніўня 1960, с. Вялікі Бор, Гардзееўскі раён, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Анатоль Іванавіч Лукашоў
Сцяг Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
люты 2005 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Пераемнік Алег Міхайлавіч Лындзін
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання
11 кастрычніка 2016 — 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Сцяг Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
з 15 кастрычніка 2019
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Алег Міхайлавіч Лындзін
Нараджэнне 14 жніўня 1960(1960-08-14) (61 год)
Партыя
Адукацыя
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

У 1982 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут па спецыяльнасці «Ветэрынарыя». У 19821984 гадах служыў у Групе Савецкіх войскаў у Германіі[1].

З 1984 года звязаў сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Працаваў галоўным ветэрынарным урачом саўгаса «Гардзееўскі» Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці і саўгаса «Арловічы» Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці; з 1996 года старшынёй калгаса «Герой працы» Дубровенскага раёна[1].

У 2002 годзе прызначаны першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дубровенскага райвыканкама[1]. З лютага 2005 года старшынёй Дубровенскага райвыканкама[2].

У 2006 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу»[1].

З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання ад Сенненскай выбарчай акругі № 30.

15 кастрычніка 2019 года зноў прызначаны старшынёй Дубровенскага райвыканкама[3].

Беспартыйны.

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 2014 годзе прысвоена званне «Чалавек года Віцебшчыны».

Сям’яПравіць

Жанаты, мае дачку і сына.

Зноскі

СпасылкіПравіць