Анатоль Іларыёнавіч Гардзіенка

беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі матэрыялаў

Анатоль Іларыёнавіч Гардзіенка (18 снежня 1941, в. Локці, Ніжне-Омскі раён, Омская вобласць, РСФСР — 23 кастрычніка 2021) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі матэрыялаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. з 1996), доктар тэхнічных навук (1983), прафесар (1991).

Анатоль Іларыёнавіч Гардзіенка
Дата нараджэння 18 снежня 1941(1941-12-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 23 кастрычніка 2021(2021-10-23) (79 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1983)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР

Біяграфія правіць

У 1964 годзе скончыў Белдзяржуніверсітэт.

З 1965 года інжынер, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, з 1990 года намеснік дырэктара, з 2002 года дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[1].

Памёр 23 кастрычніка 2021 года. Пахаваны 26 кастрычніка 2021 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя даследаванні ў галіне тэорыі і тэхналогіі хуткаснай тэрмічнай апрацоўкі металічных матэрыялаў, металафізікі хуткапрацякаючых працэсаў. Распрацаваў тэорыю фазавых і структурных ператварэнняў у тытанавых сплавах для ўмоў хуткага і звышхуткага нагрэву, патлумачыў фізічную прыроду працэсаў структурнай перакрышталізацыі, рэкрышталізацыі і распаду метастабільных фаз, распрацаваў канцэпцыю фарміравання гетэрагенных структурных станаў у сплавах пры ўздзеянні інтэнсіўных патокаў энергіі. Навуковыя распрацоўкі з’явіліся асновай для стварэння новых тэхналогій і аўтаматызаванага абсталявання для павярхоўнага і аб’ёмнага термаўмацаванне паўфабрыкатаў і вырабаў з дысперсійна-цвярдзеючых сплаваў, а таксама металічных матэрыялаў, якія працуюць у экстрэмальных умовах.

Аўтар каля 230 навуковых прац, у т.л. 10 манаграфій і кніжных выданняў, 49 вынаходстваў.

Бібліяграфія правіць

  • Структурные и фазовые превращения в титановых сплавах при быстром нагреве. Мн.: Наука и техника, 1983 (совм. с А. А. Шипко).
  • Синергетические аспекты физико-химических методов обработки. Мн.; Полоцк: ФТИ, ПГУ, 2000 (в соавт.).
  • Высокоэнергетическая обработка функциональных и конструкционных материалов. Мн.: Беларуская навука, 2005 (совм. с А. В. Алифановым, А. Г. Ульяшиным).
  • Электронно-лучевая обработка материалов. Мн.: Беларуская навука, 2006 (в соавт.).
  • Обработка изделий машиностроения с применением индукционного нагрева. Мн.: Беларуская навука, 2009 (в соавт.).
  • Актуальные проблемы прочности. Витебск: ВГТУ, 2010 (в соавт.).

Узнагароды правіць

  • Дзяржаўная прэмія БССР (1988) за стварэнне тэхналогіі і абсталявання для атрымання бранявых гетэрагенных матэрыялаў і арганізацыю іх буйнасерыйнай вытворчасці для сродкаў індывідуальнай абароны
  • Прэмія Сібірскага аддзялення РАН і НАН Беларусі імя акадэміка В. А. Капцюга (2006) за серыю работ «тэарэтычнае і эксперыментальнае даследаванне, распрацоўка тэхналогій мадыфікацыі матэрыялаў і атрымання злучэнняў з выкарыстаннем канцэнтраваных патокаў энергіі»
  • Прэмія акадэмій навук Украіны, Беларусі, Малдовы (2001) за работу «Вывучэнне механізма і кінетыкі фазавых і структурных пераўтварэнняў у нераўнаважных умовах і распрацоўка перспектыўных тэхналогій умацавання сталей і сплаваў».

Зноскі

Спасылкі правіць