Анатоль Леанідавіч Кот

расійскі акцёр
(Пасля перасылкі з Анатоль Кот)

Анатоль Леанідавіч Кот (5 чэрвеня 1973, Мінск) — беларускі і расійскі акцёр кіно і тэатра. Ганаровы дзеяч мастацтваў горада Масквы (2021).

Анатоль Леанідавіч Кот
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1973(1973-06-05) (51 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Юлія Аляксандраўна Высоцкая[1]
Адукацыя
Прафесія акцёр
Гады актыўнасці 1994цяп. час
IMDb ID 1554789
Сайт anat-kot.ucoz.ru (руск.)

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1973 года ў Мінску. З дзяцінства займаўся ў розных тэатральных студыях. У 1994 годзе скончыў Беларускую акадэмію мастацтваў (майстэрня А. Каляды). Па заканчэнні граў у спектаклях на «Вольнай сцэны», у Маладзёжным тэатры, Беларускім дзяржаўным тэатры лялек, Тэатры-студыі кінаакцёра, у антрэпрызны праектах.

Некаторы час працаваў у Германіі. Гэты перыяд можна адзначыць, у прыватнасці, удзелам у выкананні п’есы Еўсцігнея Фаміна «Арфей і Еўрыдыка» (2000) і монаспектаклі рэжысёра Монікі Дабраўлянскі паводле «Запіскі вар’та» Гогаля, прэм’ера якога адбылася ў 2004 годзе ў Берліне, у тэатры «Тахелес».

Апроч працы на сцэне, з 1993 года пастаянна працаваў на FM-радыё, дзе займаў самыя розныя пасады — ад ды-джэя да дырэктара.

C 2005 года працуе ў Маскве, у тэатры Армена Джыгарханяна.

Творчасць

правіць

У кіно акцёр набыў папулярнасць дзякуючы ролі князя Уладзіміра Друцкага ў гістарычнай стужцы «Анастасія Слуцкая» (2003), якая была высока ацэненая на розных кінафестывалях. Таксама ў 2003 годзе Анатоль Кот зняўся ў неадназначнай ваеннай драме Андрэя Кудзіненкі «Акупацыя. Містэрыі», якая была забароненая да паказу ў Беларусі. У Расіі акцёр стаў вядомы шырокай глядацкай аўдыторыі дзякуючы ролі падпалкоўніка Шкаліна ў серыяле тэлекампаніі РЕН-ТВ «Салдаты».

У 2012 годзе зняўся ў фільме «Жыве Беларусь».

Сям’я

правіць

Першая жонка — Юлія Высоцкая. Шлюб быў фіктыўным. Юлія вучылася з Катом на адным курсе, і калі яе запрасілі працаваць у тэатр Янкі Купалы, ёй спатрэбілася беларускае грамадзянства, якога ў яе не было. Каб яна атрымала грамадзянства, яны з Анатолем распісаліся. Гэта быў жэст дапамогі з ягонага боку. Яны і сёння падтрымліваюць сяброўскія адносіны.

  1. Жабин Н. Первый муж Юлии Высоцкой раскрыл истинную причину их бракаMoskovskij Komsomolets, 2021.