Анатоль Паўлавіч Ліхацэвіч

Анатоль Паўлавіч Ліхацэвіч (нар. 21 сакавіка 1947, в. Вялікая Кракотка, Слонімскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне экалогіі сельскай гаспадаркі. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003). Член-карэспандэнт Акадэміі аграрных навук (1996—2002), замежны член Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (1999), доктар тэхнічных навук (1994), прафесар (2000).

Анатоль Паўлавіч Ліхацэвіч
руск.: Анато́лий Па́влович Лихаце́вич
MISlikhatsevich.jpg
Дата нараджэння 21 сакавіка 1947(1947-03-21) (74 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера экалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1994)
Навуковае званне
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1975).

З 1975 года старшы інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік, з 1983 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1987 года загадчык лабараторыі, з 1995 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1997 года дырэктар Беларускага НДІ меліярацыі і лугаводства.

З 2008 года галоўны навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут меліярацыі»[1].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Навуковыя працы ў галіне рэгулявання воднага рэжыму сельскагаспадарчых культур. Распрацаваў тэорыю эколага-эканамічнай аптымізацыі рэжыму дажджавання глебава-неаднародных сельскагаспадарчых палёў пры няўстойлівых умовах надвор’я. Прапанаваў для ўмоў Беларусі экалагічна бяспечную рэсурсазберагальную тэхналогію дажджавання сельскагаспадарчых культур. Распрацаваў структуру маніторынгу ў інфармацыйнай сістэме падтрымкі прыняцця рашэнняў пры эксплуатацыі меліярацыйных сістэм і інфармацыйную сістэму ўстанаўлення чарговасці і аб’ёмаў работ па ўтрыманні гідрамеліярацыйных сістэм у працаздольным стане, інфармацыйную сістэму падтрымкі прыняцця рашэнняў па кіраванні водным рэжымам глеб. Распрацаваў методыку тэхніка-эканамічнага абгрунтавання рэжыму дажджавання і кропельнага паліву раслін у адкрытым грунце.

Аўтар больш за 300 работ, у тым ліку 7 манаграфій, 4 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў, 13 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

БібліяграфіяПравіць

  • Мелиорация земель в Беларуси (совм. с А. С. Мееровским, Н. К. Вахониным). Минск: Белорус. НИИ мелиорации и луговодства, 2001.
  • Оценка факторов, формирующих неустойчивую влагообеспеченность сельскохозяйственных культур в гумидной зоне (на примере Беларуси, Центрального и Волго-Вятского районов Российской Федерации) (совм. с Е. А. Стельмах). Минск: Белпринт, 2002.
  • Использование и охрана торфяных комплексов в Беларуси и Польше. Минск: Хата, 2002. (в соавт.).
  • Сохранение и повышение продуктивности мелиорируемых земель Центра Нечерноземной зоны России и Беларуси. Рязань, 2005 (совм. с Ю. А. Мажайским.)
  • Дождевание сельскохозяйственных культур: основы режима при неустойчивой естественной влагообеспеченности. Минск: Белорус. наука, 2005.
  • Мелиорация и рациональное использование переувлажненных минеральных земель Нечерноземья России и Беларуси. Минск; М., 2009. (в соавт.).
  • Сельскохозяйственные мелиорации: учебник. Минск: ИВЦ Минфина, 2010. (совм. с М. Г. Голченко, Г. И. Михайловым).
  • Водный режим и его роль в обеспечении продуктивности и сохранения торфяных почв (совм. с Э. Н. Шкутовым) // Эколого-экономическое обоснование мелиорации торфяно-болотных комплексов и технологии их рационального использования / под общ. ред. Ю. А. Мажайского. М.; Рязань, 2012.

Зноскі