Анатоль Паўлавіч Фядорчанка
Анатоль Паўлавіч Фядорчанка (18 верасня 1939, с. Іванапілля, Касцянтыніўскі раён, Данецкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Анатоль Паўлавіч Фядорчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 верасня 1939 (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1964 годзе. Працаваў у Кіраваградскім філіяле Укргарбудпраекта, з 1970 года — у Мінскпраекце, з 1971 года — старэйшы архітэктар, галоўны архітэктар праектаў, намеснік начальніка аддзела падрыхтоўкі і арганізацыі праектавання ў Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1970 года. Пражывае ў Мінску.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: праекты рэканструкцыі гандлёва-грамадскіх будынкаў Кіраваграда (1966—1970), гандлёва-грамадскага цэнтра ў Брэсце (1974—1978, у аўтарскім калектыве), рэканструкцыя і абсталяванне рэстарана «На ростанях» у Мінску (1980, у аўтарскім калектыве).
Зноскі
Літаратура
правіць- Федорченко Анатолий Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)