Англійскі парк (Ерэван)

Англійскі парк (Англійскі сад; арм.: Անգլիական այգի) — грамадскі парк у Ерэване, Арменія. Знаходзіцца на Італьянскай вуліцы. Займае плошчу 5,5 га ў цэнтральным раёне Кентрон, на паўднёвы захад ад плошчы Рэспублікі.

Парк
Англійскі парк
арм.: Անգլիական այգի
Маладыя ў цэнтральнага фантана
Маладыя ў цэнтральнага фантана
40°10′27″ пн. ш. 44°30′29″ у. д.HGЯO
Краіна  Арменія
Горад Ерэван
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1860-я
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Англійскі сад з'яўляецца адным з найстарэйшых паркаў горада Ерэвана. Закладзены ў 1860-х гадах губернатарам Эрыванскай губерні генерал-маёрам Міхалам Астаф'евым і ў дасавецкі час неаднаразова спарадкоўваўся. У 1880-х гадах да праблемы ўпарадкаванасці парка прыцягваў увагу вядомы ерэванскі лекар Лявон Тыгранян, аднак гарадская дума не стала разглядаць гэта пытанне. Праблема ўпарадкаванасці саду была паднята зноў у 1894 годзе. Быў складзены план рэканструкцыі, паводле якога ў парку павінна было быць некалькі алей, ларкоў. Забагненыя пляцоўкі прапанавалася асушыць дрэнажамі, планавалася высадзіць сотні дрэў і хмызнякоў. У 1895 годзе сад здалі ў арэнду Лявону Баклачану тэрмінам на 12 гадоў пры ўмове, што цягам трох гадоў ён выканае запланаваныя працы па ўпарадкаванасці і будзе ўтрымваць сад у добрым стане. Баклачан не выканаў узятых на сябе абавязанняў, таму рэканструкцыяй парка заняўся гарадскі галава Ісак Мелік-Агамалян. Працы па ўпарадкаванасці доўжыліся больш 10 гадоў. Парк быў адкрыты для наведнікаў толькі 3 кастрычніка 1910 года[1].

У 1920 годзе ў Англійскім парку адбыўся першы ў гісторыі Арменіі футбольны матч, гулялі каманды Ерэвана і Александропаля[2]. У савецкія гады парк быў названы ў гонар 26 Бакінскіх камісараў. Пасля здабыцця Арменіяй незалежнасці, выточная назва парка была адноўлена.

Парк сёння правіць

У Англійскім парку знаходзяцца Армянскі тэатр імя Сундукяна, пасольствы Францыі і Італіі і гасцініца «Кангрэс-гатэль».

У парку ўсталяваны бюст армянскага драматурга Габрыэла Сундукяна і скульптура яго персанажа, рыбака Пепо.

Цэнтральны фантан парка з'яўляецца ўпадабаным месцам для фатаграфавання ў маладых.

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Очерк истории Еревана. — Издательство Ереванского университета., 1977. — С. 277.
  2. Armenian Encyclopaedia: Football(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2018. Праверана 6 красавіка 2017.