Андалоўшчына

вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Андало́ўшчына[1] (трансліт.: Andaloŭščyna, руск.: Андоловщина) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Людвіноўскага сельсавета. Знаходзіцца за 27 км на паўночны ўсход ад горада Вілейка, 14 км ад чыг. ст. Княгінін на лініі Маладзечна—Полацк, 127 км ад Мінска.

Вёска
Андалоўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 13 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222429
Аўтамабільны код
5
СААТА
6213834006
Андалоўшчына на карце Беларусі ±
Андалоўшчына (Беларусь)
Андалоўшчына
Андалоўшчына (Мінская вобласць)
Андалоўшчына

Гісторыя правіць

У 1765 годзе вёска ў Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць віленскага езуіцкага касцёла св. Яна, 4 двары.

Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 1800 годзе ў Вілейскім павеце Мінскай губерні, уласнасць генерал-маёра П. Бардакова. У канцы ХІХ ст. ў Княгінінскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні; у пач. ХХ ст. 253 дзесяцін зямлі.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Касцяневічы[2].

З лістапада 1939 года ў БССР, з 15 студзеня 1940 года ў Куранецкім раёне Вілейскай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 года ў Касцяневіцкім сельсавеце. З 25 чэрвеня 1941 да 3 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Куранецкім, з 5 ліпеня 1946 года ў Вілейскім раёнах Маладзечанскай, з 20 студзеня 1960 года Мінскай абласцей. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Беларускі».

Насельніцтва правіць

  • 1800 год — 77 жыхароў, 8 двароў.
  • 1897 год — 127 жыхароў.
  • 1908 год — 154 жыхары.
  • 1921 год — 156 жыхароў, 34 двары[3].
  • 1931 год — 159 жыхароў, 37 двароў[4].
  • 1988 год — 14 жыхароў, 7 двароў.
  • 2008 год — 24 жыхары, 15 гаспадарак.

Зноскі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 62

Літаратура правіць

Спасылкі правіць