Андраскогін (акруга)

акруга ў штаце Мэн, ЗША

Акруга Андраскогін (англ.: Androscoggin County) — акруга на захадзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 111 139 чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — горад Аберн, самы вялікі горад — Льюістан.

Андраскогін
англ.: Androscoggin County
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 18 сакавіка 1854
Насельніцтва
  • 111 139 чал. (1 красавіка 2020)[3][4]
Плошча
  • 1 288 км²
Андраскогін на карце
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раннімі жыхарамі рэгіёна былі індзейцы абенакі. Акруга Андраскогін была заснавана 18 сакавіка 1854 і названа ў гонар народу андраскогін (адна з груп абенакі). Вытворчасць у гарадах-суседзях Льюістане і Аберне, якія разам складаюць другі па велічыні метрапалітанскі арэал у штаце, развілася ў канцы XIX стагоддзя разам з тэкстыльнай і абутковай прамысловасцю.

Геаграфія правіць

Плошча акругі складае 1 290 км², з іх 1 210 км² (94 %) — суша, а 80 км² (6 %) — вада. Яе рэльеф уключае нізіны на поўдні і пагорыстыя ўзвышшы на поўначы. З поўначы на поўдзень працякае рака Андраскогін. Вадаспад Льюістан аддзяляе Аберн, цэнтр акругі, на захадзе ад Льюістана на ўсходзе[5].

Суседнія акругі правіць

Дэмаграфія правіць

Перапіс насельніцтва
Перапіс Насельніцтва
186029 726
187035 86620.7%
188045 04225.6%
189048 9688.7%
190054 24210.8%
191059 82210.3%
192065 79610%
193071 2148.2%
194076 6797.7%
195083 5949%
196086 3123.3%
197091 2795.8%
198099 6579.2%
1990105 2595.6%
2000103 793-1.4%
2010107 7023.8%
2020111 1393.2%

Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Андраскогін жылі 111 139 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 40,8 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 21,7 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 61,7 % — ад 18 да 65 гадоў і 17,6 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 86,9 %, афраамерыканцы — 5,9 %, карэнныя амерыканцы — 0,4 % і азіяты — 0,8 %. 5,2 % насельніцтва — лацінаамерыканцы[6].

У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 70 817 $, на хатнюю гаспадарку — у 62 958 $. 15,9 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 24,7 % маюць вышэйшую адукацыю. 67,4 % былі супрацоўнікамі прыватных кампаній, 3,0 % — самазанятыя работнікі, 12,8 % — супрацоўнікі прыватных некамерцыйных арганізацый, 10,9 % — дзяржаўныя служачыя, 5,9 % — самазанятыя ў уласным незарэгістраваным бізнэсе або хатняй гаспадарцы[6]. Жыхары акругі занятыя ў прамысловасці (абутковая, тэкстыльная, хлебабулачная і гумавая прамысловасць), сельскай гаспадарцы (птушка, яблыкі, кукуруза і буйная рагатая жывёла), а таксама ў сферы аховы здароўя[5].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Бюро перапісу насельніцтва ЗША — 1902. Праверана 10 ліпеня 2015.
  2. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  3. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  4. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 красавіка 2022.
  5. а б Androscoggin County, Maine, United States. Britannica. Праверана 3 снежня 2022.
  6. а б Androscoggin County, Maine. Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 3 снежня 2022.