Сагадахок (акруга)

Акруга Сагадахок (англ.: Sagadahoc County, /ˈsæɡədəˌhɒk/) — акруга на паўднёвым захадзе штата Мэн, ЗША. Насельніцтва — 36 699 чалавек (2020). Адміністрацыйны цэнтр — горад Бат.

Акруга Сагадахок
англ.: Sagadahoc County
Краіна  ЗША
Статус Акруга
Уваходзіць у Мэн
Адміністрацыйны цэнтр Бат
Дата ўтварэння 14 лютага 1854
Насельніцтва (2020) 36 699
Плошча 958 км²
Акруга Сагадахок на карце
Індэкс FIPS 23023
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акруга Сагадахок была створана ў 1854 годзе, першапачаткова яна ўваходзіла ў склад акругі Ёрк, а потым у акругу Лінкальн. Назва паходзіць ад ракі Сагадахок, ранняй назвы ракі Кенэбек. З мовы абенакі яно перакладаецца як «вусце вялікай ракі».

Геаграфія правіць

Плошча акругі складае 958 км², з іх 657 км² (68 %) — суша, а 301 км² (30 %) — вада. Ён мае самую маленькую плошчу сярод усіх акруг штата і складаецца з прыбярэжнай вобласці, абмежаванай на паўднёвым захадзе рэкамі Андраскогін і Нью-Медоўз, на поўдні — Атлантычным акіянам, на паўднёвым усходзе — ракой Бэк-Рывер і залівам Шыпскот, і на паўночны ўсходзе — ракой Кенэбек[1].

Суседнія акругі правіць

Дэмаграфія правіць

Перапіс насельніцтва
Перапіс Насельніцтва
186021 790
187018 803-13.7%
188019 2722.5%
189019 4520.9%
190020 3304.5%
191018 574-8.6%
192023 02123.9%
193016 927-26.5%
194019 12313%
195020 9119.3%
196022 7939%
197023 4522.9%
198028 79522.8%
199033 53516.5%
200035 2145%
201035 2930.2%
202036 6994%
Год Колькасць
2010 35 293 [2][3]
2010 35 221 [4]
Год Колькасць
2011 35 076 [4]
2012 35 093 [4]
Год Колькасць
2013 35 013 [4]
2015 35 149 [5]
Год Колькасць
2020 36 699 [6]

Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Сагадахок жылі 36 699 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 46,8 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 18,8 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 58,7 % — ад 18 да 65 гадоў і 22,5 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 92,8 %, афраамерыканцы — 0,8 %, карэнныя амерыканцы — 0,3 % і азіяты — 0,7 %. 1,8 % насельніцтва — лацінаамерыканцы[7].

У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 85 924 $, на хатнюю гаспадарку — у 73 343 $. 11,2 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 38,2 % маюць вышэйшую адукацыю. 63,4 % былі супрацоўнікамі прыватных кампаній, 3,4 % — самазанятыя работнікі, 8,2 % — супрацоўнікі прыватных некамерцыйных арганізацый, 13,7 % — дзяржаўныя служачыя, 11,3 % — самазанятыя ў уласным незарэгістраваным бізнэсе або хатняй гаспадарцы[7].

Галерэя правіць

Зноскі