Андрэй Іванавіч Буча

Андрэй Іванавіч Буча (нар. 1985, г. Гродна) — беларускі гісторык, беларусазнавец. Кандыдат гістарычных навук (2012), дацэнт[1].

Андрэй Іванавіч Буча
Дата нараджэння 1985
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык, беларусазнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў у 2008 годзе кафедру паўднёвых і заходніх славян гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя. Айчынная і ўсеагульная гісторыя». З 2014 года працаваў экскурсаводам, супрацоўнічаў з турыстычнымі кампаніямі Беларусі. Дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь (2014). Супрацоўнік Міжнароднага гуманітарна-эканамічнага інстытута (2019)[1]. Загадчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Мінскага філіяла РЭУ імя Г. В. Пляханава[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Галіна інтарэсаў: эміграцыя беларусаў у розныя гістарычныя перыяды; фарміраванне беларускай дыяспары; беларускае замежжа; гісторыя Беларусі; гісторыя Вялікай Айчыннай вайны і інш[1].

Зноскі

  1. а б в Андрэй Іванавіч Буча ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі
  2. Администрация, Дорогая. Буча Андрей Иванович(нявызн.). reu.by. Праверана 11 сакавіка 2024.