Андрэй Анатолевіч Рагазенка

Андрэй Анатолевіч Рагазенка (нар. 13 ліпеня 1997, Кахул, Малдова) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Баскетбол
Андрэй Анатолевіч Рагазенка
Нарадзіўся 13 ліпеня 1997(1997-07-13) (27 гадоў)
Грамадзянства
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2014 РДВАР
2014—2015 БДЭУ-ГрандПрынт
2015—2019 Цмокі-Мінск-2
2018—2021 Цмокі-Мінск
2021—2022 Барсы Атырау[d]
2022—2023 Дынама Уладзівасток[d]
2023—2024 Барысфен
2024 ТЭМП-СУМЗ Рэўда[d]
2024 Барысфен
2024—0000 Тамбоў[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Біяграфія

правіць

Выхаванец гомельскага ГАЦАР па гульнявых відах спорту. Першы трэнер — Анатоль Пятровіч Рагазенка (бацька Андрэя)[1]. Навучаўся ў Мінску ў РДВАР пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова і ў БКМ пад кіраўніцтвам Cяргея Сяргеевіча Варыводава. У складзе каманды БКМ-РДВАР стаў пераможцам Першай лігі чэмпіянату Беларусі ў сезоне 2013/14[2].

У 2015—2021 гадах быў у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую (2015—2017), рэзервовую (2017—2019) і асноўную каманду, тройчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі. У сезоне 2021/22 выступаў за казахскі клуб «Барсы-Атыраў», з якім стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана[3], а ў сезоне 2022/23 — за расійскі клуб «Дынама» (Уладзівасток)[4].

У жніўні 2023 года перайшоў у магілёўскі «Барысфен»[5][6]. Разам з камандай стаў уладальнікам Кубка Беларусі-2023, быў прызнаны самым каштоўным гульцом турніру[7][8]. У студзені 2024 года перайшоў у клуб «Тэмп-СУМЗ» з Рэўды, з якім стаў бронзавым прызёрам расійскай Суперлігі[9]. У жніўні 2024 года вярнуўся ў «Барысфен»[10], у снежні перайшоў у клуб «Тамбоў»[11].

Выступаў за юнацкую (2013), юніёрскую (2015), моладзевую (2016—2017) і нацыянальную (з 2018) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018, у складзе мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 — бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[12].

Кар’ера

правіць

Дасягненні

правіць

Зноскі

  1. Главный в гомельском баскетболе: Анатолий Рогозенко о детском спорте, «славянке», жизни в Молдове и многом другом
  2. БК «МЕЩЕРЯКОВА» — 10 ЛЕТ
  3. АНДРЕЙ РОГОЗЕНКО. КОГДА ОТЕЦ ТРЕНЕР, РАЗМИНУТЬСЯ С БАСКЕТБОЛОМ НЕТ ВОЗМОЖНОСТИ
  4. Баскетбольное «Динамо» усилилось — Андрей Рогозенко пополнил дружину Голяхова
  5. ОДИН БЕЛОРУССКИЙ БАСКЕТБОЛИСТ ПЕРЕШЕЛ В «АСТАНУ», ДРУГОЙ — ВЕРНУЛСЯ В ЧЕМПИОНАТ СТРАНЫ
  6. ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ! ВСТРЕЧАЙТЕ! Новичок рыцарей, но далеко не новичок в белорусском баскетболе — атакующий защитник Андрей РОГОЗЕНКО!
  7. Могилевский «Борисфен» впервые в истории завоевал Кубок Беларуси по баскетболу
  8. «БОРИСФЕН» – ОБЛАДАТЕЛЬ XXVII BETERA-КУБКА БЕЛАРУСИ
  9. АЛЕКСАНДР СЕМЕНЮК И АНДРЕЙ РОГОЗЕНКО – БРОНЗОВЫЕ ПРИЗЕРЫ ЧЕМПИОНАТА РОССИИ-СУПЕРЛИГА
  10. С ВОЗВРАЩЕНИЕМ!
  11. Состав БК «Тамбов» пополнил белорусский защитник
  12. ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ. В МИНСПОРТА СОСТОЯЛОСЬ ЧЕСТВОВАНИЕ ИГРОКОВ И ТРЕНЕРОВ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3

Спасылкі

правіць