Андрэй Аляксеевіч Асташоў
Андрэй Аляксеевіч Асташоў (нар. 26 кастрычніка 1970, г. Ліда, Гродзенская вобласць) — беларускі скульптар.
Андрэй Аляксеевіч Асташоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 кастрычніка 1970 (54 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | скульптура, графіка і станковая скульптура[d] |
Вучоба | |
Член у | |
Сайт | ostashov.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьУ 1990 г. скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, у 1997 — Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (кафедра скульптуры). Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў з 1995 года[1][2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года[1].
Творчасць
правіцьПрацуе ў галіне станковай скульптуры і паркавай скульптуры[2], графікі[1]. Матэрыял — бронза, камень[2].
Сярод твораў: скульптуры «Выкраданне ў Еўропу», «Адраджэнне міфа», «Развітанне з небам», «Лялечнае вяселле», «Дзяўчына і гном» (усе Мінск)[2].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск), Музеі мастацтваў (Малага, Іспанія), у прыватных зборах у Беларусі і за яе межамі[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д «ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года
- ↑ а б в г Асташоў Андрэй Аляксеевіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.
Літаратура
правіць- Асташоў Андрэй Аляксеевіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.