Андрэй Васільевіч Калмыкоў

Андрэй Васільевіч Калмыкоў (нар.6 лютага 1971, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі інжынер-землеўпарадчык, эканаміст. Доктар эканамічных навук (2016), дацэнт (2003).

Андрэй Васільевіч Калмыкоў
Дата нараджэння 6 лютага 1971(1971-02-06) (53 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (спецыяльнасць «Землеўпарадкаванне», 1993; аспірантура, 1998).

Выкладчык у Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (з 1993, землеўпарадкавальны факультэт, кафедра землеўпарадкавання, дацэнт, у 2004—2010 — загадчык кафедры, 2010—2017 — дэкан факультэта, з 2017 — першы прарэктар).

Навуковыя інтарэсы: арганізацыя эфектыўнага выкарыстання і прагназавання зямельных рэсурсаў; тэрытарыяльныя аспекты арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці; сацыяльна-эканамічныя асновы арганізацыі, размяшчэння і функцыянавання сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак.

Узнагароды правіць

Ганаровыя граматы Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь (2005, 2010), Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (2007, 2008), нагрудны знак Дзяржаўнага ўніверсітэта па землеўпарадкаванню (Масква, 2010).

Літаратура правіць

  • Совершенствование землеустройства сельскохозяйственных организаций Республики Беларусь (теория, методика, практика) : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.05 : защищена 25.12.2014 : утверждена 13.01.2016 : [нострифицирована в Республике Беларусь] / Колмыков Андрей Васильевич. — Москва, 2014.
  • Организация землепользований крестьянских (фермерских) хозяйств в Республике Беларусь : диссертация … кандидата экономических наук : 08.00.27 : защищена 16.05.2000 : утверждена 13.10.2000 / Колмыков Андрей Васильевич. — Горки, 2000.
  • Теоретические основы установления эффективности использования сельскохозяйственных земель / А. В. Колмыков // Весник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. — 2010. — № 1. — С. 124—130.