Андрэй Капітонавіч Красін

вучоны ў галіне атамнай энергетыкі
(Пасля перасылкі з Андрэй Красін)

Андрэ́й Капіто́навіч Кра́сін (руск.: Андрей Капитонович Красин; 12 мая 1911, Томск, Расійская імперыя — 12 сакавіка 1981, Мінск, СССР) — беларускі савецкі фізік. Доктар фізіка-матэматычных навук (1955), прафесар (1957). Акадэмік АН БССР (1960). Дырэктар Фізіка-энергетычнага інстытута (1956—1959), дырэктар Інстытута энергетыкі АН БССР (1965—1977). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1957).

Андрэй Капітонавіч Красін
руск.: Андрей Капитонович Красин
Дата нараджэння 12 мая 1911(1911-05-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 1981(1981-03-28) (69 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны-ядзершчык
Навуковая сфера фізіка і ядзерная энергетыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук (1955)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Ленінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны II ступені

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 12 мая 1911 года ў Томску. Маці — Надзея Аляксандраўна — вядомы ў Томску педагог, выкладала ў Марынскай жаночай гімназыі, Томскім політэхнічным універсітэце.

Пасля сканчэння фізіка-матэматычнага факультэта Томскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1934—1940 гадах працаваў у Сібірскім фізіка-тэхнічным інстытуце і адначасова выкладаў у Томскім універсітэце (асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт). Удзельнік Другой сусветнай вайны. У 1945 годзе працаваў у лабараторыі Ігара Курчатава. З 1946 да 1961 года працаваў у Фізіка-энергетычным інстытуце ў Обнінску, у 1956—1959 гадах быў яго дырэктарам.

9 мая 1954 года разам з Барысам Дубоўскім пад кіраўніцтвам Ігара Курчатава запусціў Обнінскую АЭС, у гэты дзень рэактар упершыню дасягнуў крытычнага стану. Ад Курчацкага інстытута быў Міхал Мінашын[1].

У 1961 годзе пераехаў да Мінска, дзе да 1965 года ўзначальваў аддзел атамнай энергетыкі Інстытута энергетыкі АН БССР, у 1965—1977 гадах быў дырэктарам гэтага інстытута. Адначасова ў 1962—1969 гадах быў акадэміам-сакратаром Аддзелу фізіка-тэхнічных навук АН БССР. У 1969—1980 гадах — член Прэзідыуму АН БССР. З 1977 года — загадчык лабараторыі вадароднай энергетыкі Інстытута цепла- і масаабмену імя А. В. Лыкава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

 
Магіла Красіна на Усходніх могілках у Мінску

Памёр у Мінску, пахаваны на Усходніх могілках.

Навуковая дзейнасць

правіць

У 1957 годзе быў узнагароджаны ў складзе групы навукоўцаў Фізіка-энергетычнага інстытута Ленінскай прэміяй за ўдзел у стварэнні першай у свеце Обнінскуй АЭС. Удзельнічаў як навуковы кіраўнік у распрацоўцы рухомай атамнай электрастанцыі ТЭС-3 і ў распрацоўцы рэактараў з ядзерным перагрэвам для пары для Белаярскай АЭС. Кіраваў распрацоўкай навукова-тэхнічных рэчэваў выкарыстання дысананіруючых газаў — прынцыпова навых цепланосьбітаў у ядзернай энергетыцы. Стварыў новы навуковы кірунак — выкарыстанне ядзрных выпраменьванняў для ажыццяўлення радыяцыйна-хімічных працэсаў і радыяцыйнай мадыфікацыі матэрыялаў.

Крытыка

правіць

Гурый Марчук (руск.: Гурий Марчук), які займаўся ў Фізіка-энергетычным інстытуце лікавымі метадамі разліку атамных рэактараў, дзейнасць Красіна на пасце дырэктара інстытута і яго наступную працу па цеплавым АЭС ацэньваў негатыўна:

…Конечно, жизнь в Обнинске не была безоблачной. В Физико-энергетическом институте образовались два научных направления — реакторные системы на тепловыx нейтронах и системы с более «жесткими» спектрами на промежуточных нейтронах. Руководителем первого направления был директор института Андрей Капитонович Красин. К сожалению, он не вникал в глубину проблемы, столь сложной для того времени. Группа приближенных к нему ўченых, достаточно компетентных, экспериментировала, считала, проектировала. Конечно, кругозор А. К. Красина был достаточен, чтобы видеть проблему в целом, но глубокого следа в науке он так и не оставил. Однако он обладал большими амбициями и довольно ревниво относился к другим направлениям. Между тем ему и его сотрудникам удалось спроектировать несколько тепловых АЭС, но значительная часть работ была выполнена в конструкторском бюро академика Н. А. Доллежаля.[2]

Узнагароды

правіць

Памяць

правіць

Імем Красіна названа вуліца ў Мінску.

Бібліяграфія

правіць
  • Реакторы атомных электростанций. — Минск, Наука и техника, 1971.
  • Термодинамические и переносные свойства химически реагирующих систем. Часть 1 / А. К. Красин, В. Б. Нестеренко, М. А. Бажин и др. — Минск, Наука и техника, 1967—1971.
  • Термодинамические и переносные свойства химически реагирующих систем. Часть 2 / А. К. Красин, В. Б. Нестеренко, М, В. Малько и др. — Минск, Наука и техника, 1967—1971.
  • Прикладная ядерная физика: учебное пособие / А. К. Красин, Е. П. Петряев, И. А. Савушкин. — Мн.: МГПИ, 1980.

Зноскі

  1. Из истории отрасли: Первая в мире атомная электростанция (руск.). Росатом (28 чэрвеня 2010). — Физпуск реактора Первой АЭС состоялся в День Победы 9 мая 1954 года. Руководили пуском Андрей Капитонович Красин и Борис Григорьевич Дубовский. От расчётчиков участвовал Михаил Егорович Минашин. Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 1 кастрычніка 2011.
  2. Жизнь в науке.

Літаратура

правіць
  • Кра́сін Андрэй Капітонавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 400. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Храмов Ю. А. Красин Андрей Капитонович // Физики: Биографический справочник / Под ред. А. И. Ахиезера. — Изд. 2-е, испр. и дополн. — М: Наука, 1983. — С. 144. — 400 с. — 200 000 экз.

Спасылкі

правіць